Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў

Кіраўніцтва і апарат аддзялення

Акадэмік-сакратар
член-карэспандэнт Аляксандр Аляксандравіч КАВАЛЕНЯ
  (017) 284-07-74

Намеснік акадэміка-сакратара
к.філас.н. Васілій Іванавіч ЛЯЎКОВІЧ
  (017) 284-28-18

Вучоны сакратар
к.філал.н. Вольга Сяргееўна ЮШКЕВІЧ
  (017) 284-28-23

пр. Незалежнасці, 66, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Электронны адрас:humanity@presidium.bas-net.by
Факс:(017) 284-07-74

Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, створанае ў 1936 годзе як Аддзяленне грамадскіх навук Акадэміі навук БССР, выконвае і каардынуе комплекс навуковых даследаванняў у розных галінах сацыяльных і гуманітарных навук.

Асноўнымі прыярытэтнымі напрамкамі навуковых даследаванняў арганізацый, замацаваных за Аддзяленнем, з’яўляюцца:

механізмы фарміравання і функцыянавання інавацыйнага, устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, сацыяльныя і палітычныя працэсы ў сучасным беларускім грамадстве, тэарэтычныя праблемы развіцця культуры, філасофска-светапоглядныя перадумовы сацыяльнага прагрэсу, гісторыя фарміравання беларускай нацыі, развіцця і ўмацавання беларускай дзяржаўнасці, даследаванне беларускай мовы і літаратуры на розных этапах іх развіцця.

У склад Аддзялення ўваходзяць 5 дзяржаўных навуковых устаноў: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, інстытуты філасофіі, эканомікі, сацыялогіі, гісторыі; а таксама Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа, РУП “Выдавецкі дом “Беларуская навука”, Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі і КРУП “Акадэмічная кніга”.

У Аддзяленні налічваецца 8 акадэмікаў і 14 членаў-карэспандэнтаў, па стане на 1 студзеня 2019 года ў замацаваных за Аддзяленнем навуковых арганізацыях працавала звыш 900 чалавек, у тым ліку 572 даследчыкі, 52 дактары і 209 кандыдатаў навук.

Замацаваныя арганізацыі

...