Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Міжнароднае супрацоўніцтва

Міжнароднае супрацоўніцтва з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Акадэмія навук развівае ўзаемавыгадныя сувязі з замежнымі навуковымі і вытворчымі арганізацыямі, выконвае міждзяржаўныя навуковыя і навукова-тэхнічныя праграмы і праекты, удзельнічае ў дзейнасці міжнародных навуковых і навукова-тэхнічных арганізацый і асацыяцый. Арганізацыі Акадэміі ажыццяўляюць навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва з арганізацыямі і навукоўцамі з 100 краін.

Удзел у рабоце Міжурадавых камісій
Работа ў камісіях
Членства ў асацыяцыях
Членства ў асацыяцыях
Замежнае партнёрства
Замежнае партнёрства
Знешнеэканамічная дзейнасць
ЗЭД
Міжнародныя навуковыя мерапрыемствы
Мерапрыемствы

Удзел у рабоце камісій

НАН Беларусі прымае актыўны ўдзел у працы і рэалізацыі рашэнняў Міжурадавых камісій па гандлёва-эканамічнаму і навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву. Акрамя гэтага, з фіксаванай перыядычнасцю арганізуюцца пасяджэнні сумесных структур, такіх як сумесная Камісія НАН Беларусі і навукова-тэхнічнага савета Турцыі (TUBITAK), Сумесная камісія НАН Беларусі і Нацыянальнага цэнтра навуковых даследаванняў Францыі (CNRS) і інш.

Удзел у рабоце камісій

НАН Беларусі прымае актыўны ўдзел у працы і рэалізацыі рашэнняў Міжурадавых камісій па гандлёва-эканамічнаму і навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву. Акрамя гэтага, з фіксаванай перыядычнасцю арганізуюцца пасяджэнні сумесных структур, такіх як сумесная Камісія НАН Беларусі і навукова-тэхнічнага савета Турцыі (TUBITAK), Сумесная камісія НАН Беларусі і Нацыянальнага цэнтра навуковых даследаванняў Францыі (CNRS) і інш.

Членства ў асацыяцыях

НАН Беларусі развівае навуковае і навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва на платформе шэрагу міжнародных навуковых аб'яднанняў. Адной з такіх платформаў з'яўляецца створаная ў 1992 годзе Міжнародная асацыяцыя акадэмій навук( МААН), якая аб'ядноўвае 15 паўнапраўных і 8 асацыіраваных членаў з дзяржаў СНД, В'етнама, Кітая і Чарнагорыі. У 2017 годзе рашэннем Савета МААН (пастанова Савета МААН ад 25 мая 2017 г.) выкананне функцыі базавай акадэміі навук па арганізацыйнаму і метадычнаму суправаджэнню перайшло ў НАН Беларусі. Таксама НАН Беларусі актыўна ўдзельнічае ў дзейнасці Еўрапейскай асацыяцыі акадэмій навук (ALLEA), членамі якой з'яўляюцца 60 акадэмій навук з больш чым 40 краін і асноўнымі напрамкамі работы якой з'яўляюцца: арганізацыя мерапрыемстваў для стварэння агульнаеўрапейскай даследчай прасторы, садзейнічання ўдасканаленню механізмаў кіравання ў навуцы і інш.

Замежнае партнёрства

Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі падпісана больш за 150 буйных дагавораў аб супрацоўніцтве з навуковымі і навукова-вытворчымі цэнтрамі, а таксама органамі кіравання навукай з 63 дзяржаў, а на ўзроўні арганізацый НАН Беларусі – з партнёрамі з 84 краін. З навуковымі структурамі з 20 краін у рамках міжнародных пагадненняў Акадэміі ажыццяўляецца бязвалютны эквівалентны абмен навукоўцамі.
Для камерцыялізацыі наяўных распрацовак на замежных рынках НАН Беларусі сумесна з замежнымі партнёрамі створаны і функцыянуюць Сумесныя цэнтры і лабараторыі. На базе арганізацый НАН Беларусі ў цяперашні час дзейнічаюць 38 міжнародных даследчых цэнтраў (з арганізацыямі Расійскай Федэрацыі, Кітайскай Народнай Рэспублікі, Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам, Рэспублікі Карэя, Японіі, Туркменістана, Украіны, Італьянскай Рэспублікі, Швецыі). Ствараюцца новыя міжнародныя даследчыя цэнтры і лабараторыі для распрацоўкі і адаптацыі перадавых тэхналогій, а таксама іх прасоўвання на замежныя рынкі.

Знешнеэканамічная дзейнасць

Знешнеэканамічная дзейнасць арганізацый НАН Беларусі ўключае працы па экспартных кантрактах і прыцягненню сродкаў з замежных крыніц па грантах. За апошнія 20 гадоў у знешнеэканамічнай дзейнасці арганізацый НАН Беларусі дасягнуты істотны прагрэс: з 1997 года экспарт прадукцыі, тавараў, работ і паслуг (уключаючы гранты) вырас больш чым у 10 разоў і дасягнуў у 2018 годзе больш за 50 млн долараў ЗША. Геаграфія экспартных паступленняў НАН Беларусі ахоплівае каля 60 дзяржаў. У першую дзясятку краін па аб'ёме экспарту арганізацый Акадэміі навук (па выніках 2018 года) уваходзяць: Расія, Саудаўская Аравія, Кітай, Казахстан, ЗША, Туркменістан, Германія, Бельгія, Чэхія і Украіна.
Асноўныя напрамкі экспарту Акадэміі – пастаўка высокатэхналагічных тавараў (у тым ліку абсталявання) і выкананне кантрактных навукова-даследчых работ у такіх галінах, як машына- і прыборабудаванне; парашковая металургія; металаапрацоўка; лазерная фізіка; біятэхналогіі; новыя матэрыялы; хімічныя тэхналогіі; Інфармацыйныя тэхналогіі. Таксама арганізацыі НАН Беларусі ажыццяўляюць падрыхтоўку навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі (у тым ліку на англійскай мове) па шырокім спектры спецыяльнасцяў для замежных навуковых і адукацыйных устаноў.

Міжнародныя навуковыя мерапрыемствы

У мэтах пашырэння экспарту навукаёмістай прадукцыі НАН Беларусі прымае актыўны ўдзел у міжнародных выставачных мерапрыемствах, у рамках якіх акадэмічныя распрацоўкі адзначаны шматлікімі прэстыжнымі ўзнагародамі.
Штогод арганізацыі НАН Беларусі праводзяць каля 70 міжнародных навуковых мерапрыемстваў (сімпозіумаў, канферэнцый, семінараў) у розных галінах навукі па актуальных праблемах навуковага і інавацыйнага развіцця.