Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Статус, задачы і функцыі

Статус Акадэміі навук

Статус Акадэміі навук вызначаецца Законам Рэспублікі Беларусь " Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", Статутам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і іншымі заканадаўчымі актамі.

Акадэмія навук з'яўляецца вышэйшай дзяржаўнай навуковай арганізацыяй Рэспублікі Беларусь, якая ажыццяўляе арганізацыю і каардынацыю фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, што выконваюцца ўсімі суб'ектамі навуковай дзейнасці, правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, распрацовак, арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне правядзення дзяржаўнай навуковай экспертызы, выступае ў якасці галаўной арганізацыі рэспублікі па навукова-метадычным забеспячэнні развіцця інфарматызацыі.

Асноўныя задачы Акадэміі навук

  • навуковае забеспячэнне эканамічнага, сацыяльнага і дзяржаўна-прававога развіцця Рэспублікі Беларусь, яе культуры, рацыянальнага выкарыстання і аховы прыроды;
  • арганізацыя і каардынацыя фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, якія выконваюцца ўсімі суб'ектамі навуковай дзейнасці, правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, распрацовак па найважнейшых напрамках прыродазнаўчых, тэхнічных, гуманітарных, сацыяльных навук і мастацтваў у мэтах атрымання новых ведаў аб чалавеку, грамадстве, прыродзе і штучна створаных аб'ектах, павелічэнне навукова-тэхнічнага, інтэлектуальнага і духоўнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь;
  • правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі, каардынацыя і дзяржаўнае рэгуляванне дзейнасці арганізацый у галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах, за выключэннем планавання, размеркавання і эфектыўнага выкарыстання радыёчастотнага спектру;
  • арганізацыя і правядзенне даследаванняў палярных раёнаў Зямлі;
  • забеспячэнне ўкаранення айчынных тэхналогій у фармацэўтыку, аграпрамысловы комплекс, біятэхналагічную вытворчасць, галіны новых матэрыялаў і іншыя высокатэхналагічныя сектары эканомікі;
  • ажыццяўленне навукова-метадычнага забеспячэння арганізацыі фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, што выконваюцца ўсімі суб'ектамі навуковай дзейнасці;
  • вызначэнне і ўнясенне для зацвярджэння ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку пералікаў прыярытэтных напрамкаў фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў Рэспублікі Беларусь;
  • выяўленне прынцыпова новых шляхоў навукова-тэхнічнага прагрэсу, удзел у распрацоўцы рэкамендацый па выкарыстанню дасягненняў айчыннай і сусветнай навукі на практыцы;
  • забеспячэнне развіцця навукі ў Рэспубліцы Беларусь;
  • ажыццяўленне сумесна з Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь акрэдытацыі навуковых арганізацый;
  • стварэнне ўмоў для развіцця навуковых школ, падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, павышэння кваліфікацыі навукоўцаў і спецыялістаў, у тым ліку ў замежных навуковых цэнтрах;
  • унясенне ва ўстаноўленым парадку прапаноў па фінансаванні навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь;
  • правядзенне маніторынгавых і аператыўных сацыялагічных даследаванняў;
  • арганізацыя правядзення маніторынгу расліннага свету і геафізічнага маніторынгу, правядзенне маніторынгу жывёльнага свету і комплекснага маніторынгу натуральных экалагічных сістэм на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях у рамках Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь, навуковае забеспячэнне вядзення дзяржаўных кадастраў расліннага і жывёльнага свету;
  • Акадэмія навук у адпаведнасці з ускладзенымі на яе асноўнымі задачамі:

  • праводзіць аналіз стану і ажыццяўляе прагназаванне тэндэнцый развіцця навукі і тэхнікі, эканомікі, сацыяльнай і прававой сферы, узроўню тэхналогій;
  • распрацоўвае і зацвярджае ва ўстаноўленым парадку дзяржаўныя праграмы фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, перспектыўныя і штогадовыя планы найважнейшых навукова-даследчых работ у Рэспубліцы Беларусь і арганізуе іх выкананне;
  • стварае навуковыя і навукова-тэхнічныя саветы, камітэты, камісіі па актуальных праблемах прыродазнаўчых, тэхнічных, гуманітарных і сацыяльных навук і мастацтваў;
  • вызначае сумесна з Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь парадак акрэдытацыі навуковых арганізацый;
  • уносіць ва ўстаноўленым парадку прапановы па ўдасканаленні заканадаўства;
  • вызначае асноўныя напрамкі дзейнасці навуковых арганізацый і іншых юрыдычных асоб, падпарадкаваных Акадэміі навук, ажыццяўляе кіраванне іх дзейнасцю з дапамогай яе рэгулявання і рэалізацыі паўнамоцтваў уласніка з аналізам эфектыўнасці работы названых арганізацый і выпрацоўкай прапаноў аб яе павышэнні;
  • забяспечвае падрыхтоўку навуковых і навукова-педагагічных работнікаў вышэйшай кваліфікацыі;
  • праводзіць фундаментальныя, у тым ліку арыентаваныя фундаментальныя, і прыкладныя навуковыя даследаванні і распрацоўкі;
  • аналізуе ўзровень фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак у навуковых арганізацыях і ўстановах вышэйшай адукацыі, падрыхтоўвае прапановы па павышэнні эфектыўнасці гэтых даследаванняў і распрацовак;
  • праводзіць ва ўстаноўленым парадку навуковую экспертызу праектаў найважнейшых нарматыўных прававых актаў, ведамасную навуковую (навукова-тэхнічную) экспертызу праектаў заданняў (мерапрыемстваў) навукова-тэхнічных і дзяржаўных праграм, інавацыйных праектаў;
  • прымае меры па развіцці ўласнага навукова-тэхнічнага патэнцыялу, умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы Акадэміі навук, арганізацыі вопытных вытворчасцяў навукаёмістай і высокатэхналагічнай навукова-тэхнічнай прадукцыі, стварэнні і распаўсюджванні новых метадаў і сродкаў даследавання заканамернасцей, з'яў і працэсаў;
  • распрацоўвае і прадстаўляе ва ўстаноўленым парадку праекты планаў фінансавання і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак, а таксама капітальных укладанняў на развіццё навуковых арганізацый і іншых юрыдычных асоб, падпарадкаваных Акадэміі навук;
  • ажыццяўляе міжнароднае навуковае і навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва, развівае ўзаемавыгадныя сувязі з акадэміямі навук і іншымі навуковымі арганізацыямі замежных краін, выконвае міждзяржаўныя навуковыя і навукова-тэхнічныя праграмы і праекты, удзельнічае ў дзейнасці міжнародных навуковых і навукова-тэхнічных арганізацый і асацыяцый, ажыццяўляе арганізацыйна-метадычнае суправаджэнне дзейнасці Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук;
  • садзейнічае павышэнню навуковага ўзроўню нацыянальнай сістэмы адукацыі, удзельнічае ў падрыхтоўцы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй і павышэнні кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі;
  • ўдзельнічае ў прапагандзе і распаўсюджванні навуковых ведаў;
  • выступае ў якасці заснавальніка камерцыйных і некамерцыйных арганізацый, у тым ліку навуковых і па падрыхтоўцы навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі, устаноў адукацыі са статусам універсітэта, а таксама фондаў;
  • стварае ва ўстаноўленым парадку навуковыя і навукова-вытворчыя цэнтры;
  • стварае ва ўстаноўленым парадку прадстаўніцтвы Акадэміі навук;
  • удзельнічае ў гаспадарчых таварыствах;
  • удзельнічае ва ўстаноўленым парадку ў дзейнасці юрыдычных асоб іншых дзяржаў;
  • стварае ўласныя і ўдзельнічае ў фарміраванні дзяржаўных рэсурсаў навукова-тэхнічнай інфармацыі, яе распаўсюджанне, у тым ліку ў айчынных і міжнародных інфармацыйных камп'ютарных сетках, распрацоўвае прапановы па прававым, арганізацыйным i эканамічным забеспячэнні развіцця сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі;
  • праводзіць навуковыя сесіі, канферэнцыі, школы, семінары і нарады, а таксама прымае ўдзел у такіх мерапрыемствах;
  • ажыццяўляе іншыя функцыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.