Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Узнагароды Акадэміі

Нагрудный знак «Залаты медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі «За вялікі ўклад у развіццё навукі»

Нагрудны знак «Залаты медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі «За вялікі ўклад у развіццё навукі» з'яўляецца вышэйшай узнагародай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прызнаннем выдатных заслуг узнагароджанага перад навукай і грамадствам. Залатым медалём ўзнагароджваюцца айчынныя і замежныя навукоўцы, дзяржаўныя, грамадскія дзеячы за:
  • высокія дасягненні ў даследаваннях і распрацоўках, якія завяршыліся стварэннем і прымяненнем новых навукаёмістых тэхналогій, тэхнікі, прыбораў, абсталявання, матэрыялаў;
  • асабліва плённую дзейнасць па ўмацаванні навукова-тэхнічнага патэнцыялу краіны, павышэнні эфектыўнасці навуковых даследаванняў, інавацыйнай дзейнасці, адукацыі;
  • значны ўплыў на пашырэнне і паглыбленне міжнародных навуковых сувязяў і ўмацаванне навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва;
  • асабісты ўклад у сцвярджэнне агульначалавечых каштоўнасцей і ідэй гуманізму ў сферы грамадскіх адносін.
  • Палажэнне Аб нагрудным знаку «Залаты медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі «За вялікі ўклад у развіццё навукі»
    Парадак ўзнагароджання нагрудным знакам «Залаты медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі «За вялікі ўклад у развіццё навукі

    Нагрудны знак адрознення імя У. М. Ігнатоўскага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

    Нагрудны знак адрознення імя У. М. Ігнатоўскага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі заснаваны ў 2018 годзе пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 5 сакавіка 2018 г. № 101 і з'яўляецца формай заахвочвання за высокія дасягненні ў даследаваннях і распрацоўках, плённую дзейнасць па ўмацаванні навукова-тэхнічнага патэнцыялу краіны, значны асабісты ўклад у станаўленне і развіццё Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.нагрудны знак уручаецца грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія ўнеслі значны асабісты ўклад у развіццё навукі і рэалізацыю перспектыўных навукова-тэхнічных праектаў, умацаванне міжнародных навуковых сувязяў, падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, ажыццяўляюць плённую дзейнасць па ўмацаванні навукова-тэхнічнага патэнцыялу краіны і павышэнню эфектыўнасці навуковых даследаванняў, інавацыйнай дзейнасці, адукацыі.
    Нагрудны знак можа быць ўручаны іншым асобам, у тым ліку замежным грамадзянам, актыўна супрацоўнічае з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, сваёй дзейнасцю ўнеслі ўклад у яе развіццё, якія садзейнічаюць фарміраванню і рэалізацыі навукова-тэхнічных праектаў.

    Палажэнне аб нагрудным знаку адрознення імя У. М. Ігнатоўскага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
    Прадстаўленне да ўручэння нагруднага знака (форма)

    Ганаровая грамата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

    Ганаровай граматай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўзнагароджваюцца навукоўцы, работнікі і калектывы арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама кіраўнікі і работнікі арганізацый іншай ведамаснай падпарадкаванасці:
  • за вялікі ўклад у развіццё прыродазнаўчых, тэхнічных, аграрных, гуманітарных, сацыяльных навук і мастацтваў;
  • за асабліва плённую дзейнасць па ўмацаванні навукова-тэхнічнага патэнцыялу краіны, павышэнню эфектыўнасці навуковых даследаванняў;
  • за значны ўклад у арганізацыю навуковых даследаванняў, высокія дасягненні ў навуковай і інавацыйнай дзейнасці;
  • за ўкараненне вынікаў навуковых даследаванняў у практычную дзейнасць і (або) навучальны працэс;
  • за высокую выніковасць па падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, захаванне і развіццё навуковых школ;
  • за значны ўклад па пашырэнню міжнародных навуковых сувязей і ўмацаванню міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва;
  • за шматгадовую (не менш за 10 гадоў) плённую дзейнасць у сістэме Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
  • Работнікі арганізацый і арганізацыі іншай ведамаснай падпарадкаванасці прадстаўляюцца да ўзнагароджання Ганаровай граматай за дасягненні выдатных вынікаў пры правядзенні сумесных з вучонымі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі даследаванняў, якія маюць важнае значэнне для навукі і практыкі.

    Палажэнне аб Ганаровай грамаце Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
    Прадстаўленне да ўзнагароджання Ганаровай граматай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
    Даведка аб кандыдаце

    Падзяка Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

    Падзяка Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі аб'яўляецца работнікам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, працоўным калектывам арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, асобам, працоўным калектывам арганізацый, якія супрацоўнічаюць з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі:
  • за шматгадовую плённую навуковую дзейнасць;
  • за высокія вынікі ў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці;
  • за развіццё міжнародных навуковых сувязяў і ўмацаванне навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва;
  • за добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў;
  • за плённую вытворчую і грамадска-палітычную дзейнасць.
  • Палажэнне аб аб'яўленні падзякі старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
    Прадстаўленне да аб'яўлення падзякі старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
    Даведка аб кандыдаце