Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Падрыхтоўка навуковых кадраў

Адной з асноўных задач Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з'яўляецца стварэнне ўмоў для развіцця навуковых школ, падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, павышэння кваліфікацыі навукоўцаў і спецыялістаў. Акадэмія навук забяспечвае падрыхтоўку навуковых і навукова-педагагічных работнікаў вышэйшай кваліфікацыі праз дактарантуру, аспірантуру, суіскальніцтва і магістратуру, мае ў сваім складзе профільную дзяржаўную ўстанову адукацыі "Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў".

Акадэмія навук садзейнічае павышэнню навуковага ўзроўню нацыянальнай сістэмы адукацыі, удзельнічае ў падрыхтоўцы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй і павышэнні кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі. У адпаведнасці са сваім статутам НАН Беларусі можа выступаць у якасці заснавальніка камерцыйных і некамерцыйных арганізацый, у тым ліку навуковых і па падрыхтоўцы навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі, устаноў адукацыі са статусам універсітэта.

Магістратура

У мэтах павышэння ўзроўню падрыхтоўкі навуковых кадраў, скарачэння тэрмінаў падрыхтоўкі да абароны кандыдацкіх дысертацый, а таксама лепшага адбору маладых выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў для далейшага навучання ў аспірантуры, з 2007 г. у сістэме Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пачата падрыхтоўка кадраў з вышэйшай адукацыяй другой ступені (магістратура), якая ажыццяўляецца дзяржаўнай установай адукацыі "Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі". Навучанне ў акадэмічнай магістратуры ажыццяўляецца па вочнай форме на бюджэтнай і платнай асновах на падставе ліцэнзіі №02100/462, выдадзенай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Тэрмін навучання – адзін/два год(ы).

Першыя выпускнікі акадэмічнай магістратуры (10 ліпеня 2008 г.)

У планах працы магістрантаў праслухоўванне курсаў лекцый са здачай экзаменаў і залікаў па спецыяльнасці і спецкурсах, выкананне пад кіраўніцтвам навуковага кіраўніка і абарона магістарскай дысертацыі, падрыхтоўка ў рамках кандыдацкага мінімуму і здача кандыдацкіх экзаменаў і дыферэнцыраванага заліку па агульнаадукацыйных дысцыплінах. У лік выкладчыкаў, якія ажыццяўляюць вучэбны працэс у магістратуры, ўваходзяць акадэмікі і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, вядучыя вучоныя і спецыялісты навуковых арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук, выкладчыкі Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі і беларускіх вну.
У 2018/2019 навучальным годзе падрыхтоўка магістраў вядзецца па наступных спецыяльнасцях другой ступені вышэйшай адукацыі:
  • 1- 31 80 01 Біялогія
  • 1- 21 80 14 Мастацтвазнаўства
  • 1- 21 80 17 Археалогія
  • 1- 36 80 03 Машынабудаванне і машыназнаўства
  • 1- 31 80 09 Прыкладная матэматыка і інфарматыка
  • 1- 23 80 04 Сацыялогія
  • 1- 31 80 05 Фізіка
  • 1- 31 80 06 Хімія
  • 1- 25 80 04 Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай

Аспірантура

Асноўнай формай падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з моманту яе заснавання з'яўляецца аспірантура. 23 снежня 1930 г. у мэтах планамернай падрыхтоўкі навуковых кадраў у Рэспубліцы і паляпшэння навукова-метадычнага кіраўніцтва гэтай дзейнасцю Савет Народных Камісараў БССР прыняў пастанову "Аб падрыхтоўцы аспірантаў", згодна з якой падрыхтоўка аспірантаў была сканцэнтраваная пры Беларускай акадэміі навук. 12 студзеня 1931 г. у сістэме Акадэміі навук быў створаны Інстытут аспірантуры, да якога былі прыкамандзіраваны аспіранты з вышэйшых навучальных устаноў. Прынята лічыць, што з гэтага часу ў Беларусі пачалася планамерная падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі.
У цяперашні час арганізацыйна-метадычныя і каардынуючыя функцыі па падрыхтоўцы навуковых кадраў праз аспірантуру ў навуковых арганізацыях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ажыццяўляе Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў, створаны ў 2001 г. Па стане на 1 студзеня 2017 г. у аспірантуры НАН Беларусі праходзілі падрыхтоўку 533 супрацоўніка НАН Беларусі і спецыяліста народнай гаспадаркі Рэспублікі , у тым ліку 294 – па вочнай ,105 – па завочнай форме навучання, у парадку суіскання – 134 аспіранты працавалі над кандыдацкімі дысертацыямі. У аспірантуры НАН Беларусі навучаецца 11 замежных грамадзян з Ірана, Казахстана, Кітая, Сірыі, Туркменістана. Навуковыя арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прадастаўляюць сёння магчымасці падрыхтоўкі ў аспірантуры па шырокаму колу спецыяльнасцяў i галін навукі, пералічаных ніжэй.
Спецыяльнасці аспірантуры НАН Беларусі
  • 01.01.02 - дыферэнцыяльныя ўраўненні, дынамічныя сістэмы і аптымальнае кіраванне
  • 01.01.06 - матэматычная логіка, алгебра і тэорыя лікаў
  • 01.01.07 - вылічальная матэматыка
  • 01.01.09 - дыскрэтная матэматыка і матэматычная кібернетыка
  • 01.02.05 - механіка вадкасці, газу і плазмы
  • 01.02.06 - дынаміка, трываласць машын, прыбораў і апаратуры
  • 01.04.02 - тэарэтычная фізіка
  • 01.04.05 - оптыка
  • 01.04.07 - фізіка кандэнсаванага стану
  • 01.04.08 - фізіка плазмы
  • 01.04.10 - фізіка паўправаднікоў
  • 01.04.13 - электрафізіка, электрафізічныя ўстаноўкі
  • 01.04.14 - цеплафізіка і тэарэтычная цеплатэхніка
  • 01.04.16 - фізіка атамнага ядра і элементарных часціц
  • 01.04.17 - хімічная фізіка, гарэнне і выбух, фізіка экстрэмальных станаў рэчыва
  • 01.04.21 - лазерная фізіка
  • 01.04.23 - фізіка высокіх энергій
  • 02.00.03 - арганічная хімія
  • 02.00.04 - фізічная хімія
  • 02.00.06 - высокамалекулярныя злучэнні
  • 02.00.10 - біяарганічная хімія
  • 02.00.11 - калоідная хімія
  • 02.00.14 - радыяхімія
  • 03.01.01 - радыябіялогія
  • 03.01.02 - біяфізіка
  • 03.01.04 - біяхімія
  • 03.01.05 - фізіялогія і біяхімія раслін
  • 03.01.06 - біятэхналогія (у тым ліку біянанатэхналогіі)
  • 03.01.07 - малекулярная генетыка
  • 03.02.01 - батаніка
  • 03.02.03 - мікрабіялогія
  • 03.02.04 - заалогія
  • 03.02.05 - энтамалогія
  • 03.02.07 - генетыка
  • 03.02.08 - экалогія
  • 03.02.10 - гідрабіялогія
  • 03.02.11 - паразіталогія
  • 03.02.12 - мікалогія
  • 03.02.14 - біялагічныя рэсурсы
  • 03.03.01 - фізіялогія
  • 03.03.02 - антрапалогія
  • 05.02.02 - машыназнаўства, сістэмы прывадаў і дэталі машын
  • 05.02.04 - трэнне і знос у машынах
  • 05.02.07 - тэхналогія і абсталяванне механічнай і фізіка-тэхнічнай апрацоўкі
  • 05.02.08 - тэхналогія машынабудавання
  • 05.02.09 - тэхналогіі і машыны апрацоўкі ціскам
  • 05.02.10 - зварка, роднасныя працэсы і тэхналогіі
  • 05.02.11 - метады кантролю і дыягностыка ў машынабудаванні
  • 05.05.03 - колавыя і гусенічныя машыны
  • 05.11.07 - аптычныя і оптыка-электронныя прыборы і комплексы
  • 05.11.13 - прыборы і метады кантролю прыроднага асяроддзя, рэчываў, матэрыялаў і вырабаў
  • 05.13.01 - сістэмны аналіз, кіраванне і апрацоўка інфармацыі (па галінах)
  • 05.13.05 - элементы і абсталяванне вылічальнай тэхнікі і сістэм кіравання
  • 05.13.11 - матэматычнае і праграмнае забеспячэнне вылічальных машын, комплексаў і камп'ютэрных сетак
  • 05.13.12 - сістэмы аўтаматызацыі праектавання (па галінах)
  • 05.13.18 - матэматычнае мадэляванне, лікавыя метады і комплексы праграм
  • 05.14.01 - энергетычныя сістэмы і комплексы
  • 05.14.03 - ядзерныя энергетычныя ўстаноўкі, уключаючы праектаванне, эксплуатацыю і вывад з эксплуатацыі
  • 05.14.04 - прамысловая цеплаэнергетыка
  • 05.14.08 - энергаўстаноўкі на аснове аднаўляльных відаў энергіі
  • 05.16.01 - металазнаўства і тэрмічная апрацоўка металаў і сплаваў
  • 05.16.04 - ліцейная вытворчасць
  • 05.16.05 - апрацоўка металаў ціскам
  • 05.16.06 - парашковая металургія і кампазіцыйныя матэрыялы
  • 05.16.08 - нанатэхналогіі і нанаматэрыялы
  • 05.16.09 - матэрыялазнаўства (па галінах)
  • 05.17.07 - хімічная тэхналогія паліва і высокаэнергетычных рэчываў
  • 05.18.01 - тэхналогія апрацоўкі, захоўвання і перапрацоўкі злакавых, бабовых культур, крупяных прадуктаў, плодаагародніннай прадукцыі і вінаградарства
  • 05.18.04 - тэхналогія мясных, малочных і рыбных прадуктаў і халадзільных тэхналогій
  • 05.18.05 - тэхналогія цукру і цукрыстых прадуктаў, гарбаты, тытуню і субтрапічных культур
  • 05.18.07 - біятэхналогія харчовых прадуктаў і біялагічна актыўных рэчываў
  • 05.18.12 - працэсы і апараты харчовых тэхналогій
  • 05.18.15 - тэхналогія і таваразнаўства харчовых прадуктаў, прадуктаў функцыянальнага і спецыялізаванага прызначэння і грамадскага харчавання
  • 05.20.01 - тэхналогіі і сродкі механізацыі сельскай гаспадаркі
  • 05.27.01 - цвёрдацельная электроніка, радыёэлектронныя кампаненты, мікра- і нанаэлектроніка, прыборы на квантавых эфектах
  • 06.01.01 - агульнае земляробства
  • 06.01.02 - меліярацыя, рэкультывацыя і ахова зямель
  • 06.01.03 - аграглебазнаўства, аграфізіка
  • 06.01.04 - аграхімія
  • 06.01.05 - селекцыя і насенняводства сельскагаспадарчых раслін
  • 06.01.06 - лугаводства і кормавытворчасць. Лекавыя і эфірно-маслічные культуры
  • 06.01.07 - ахова раслін
  • 06.01.08 - агародніцтва
  • 06.01.09 - раслінаводства
  • 06.01.10 - пладаводства
  • 06.02.02 - ветэрынарная мікрабіялогія, вірусалогія, эпізааталогія, мікалогія з мікатаксікалогіяй і імуналогія
  • 06.02.03 - ветэрынарная фармакалогія з таксікалогіяй
  • 06.02.05 - ветэрынарная санітарыя, экалогія, заагігіена і ветэрынарна-санітарная экспертыза
  • 06.02.06 - ветэрынарнае акушэрства і біятэхніка рэпрадукцыі жывёл
  • 06.02.07 - развядзенне, селекцыя і генетыка і ўзнаўленне сельскагаспадарчых жывёл
  • 06.02.08 - кармленне сельскагаспадарчых жывёл і тэхналогія кармоў
  • 06.02.10 - прыватная заатэхнія, тэхналогія вытворчасці прадуктаў жывёлагадоўлі
  • 06.03.01 - лясныя культуры, селекцыя, насенняводства
  • 06.03.02 - лесазнаўства, лесаводства, лесаўпарадкаванне і лясная таксацыя
  • 06.03.03 - агралесамеліярацыя, ахоўнае лесаразвядзенне і азеляненне населеных пунктаў, лясныя пажары і барацьба з імі
  • 06.04.01 - рыбная гаспадарка і аквакультуры
  • 07.00.02 - айчынная гісторыя
  • 07.00.06 - археалогія
  • 07.00.07 - этнаграфія, этналогія і антрапалогія
  • 07.00.09 - гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання
  • 08.00.01 - эканамічная тэорыя
  • 08.00.05 - эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай
  • 08.00.14 - сусветная эканоміка
  • 09.00.01 - анталогія і тэорыя пазнання
  • 09.00.03 - гісторыя філасофіі
  • 09.00.05 - этыка
  • 09.00.08 - філасофія навукі і тэхнікі
  • 09.00.11 - сацыяльная філасофія
  • 09.00.13 - філасофская антрапалогія, філасофія культуры
  • 09.00.14 - філасофія рэлігіі і рэлігіязнаўства
  • 10.01.01 - беларуская літаратура
  • 10.01.02 - руская літаратура
  • 10.01.03 - літаратура народаў краін замежжа
  • 10.01.08 - тэорыя літаратуры. Тэксталогія
  • 10.01.09 - фалькларыстыка
  • 10.02.01 - беларуская мова
  • 10.02.02 - руская мова
  • 10.02.03 - славянскія мовы
  • 14.03.03 - паталагічная фізіялогія
  • 14.03.04 - таксікалогія
  • 14.03.06 - фармакалогія, клінічная фармакалогія
  • 14.03.11 - аднаўленчая медыцына, лячэбная фізкультура і спартыўная медыцына, курорталогія і фізіятэрапія
  • 17.00.01 - тэатральнае мастацтва
  • 17.00.02 - музычнае мастацтва
  • 17.00.03 - кіно, тэле- і іншыя экранныя мастацтва
  • 17.00.04 - выяўленчае, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і архітэктура
  • 17.00.09 - тэорыя і гісторыя мастацтва
  • 22.00.03 - эканамічная сацыялогія і дэмаграфія
  • 22.00.04 - сацыяльная структура, сацыяльныя інстытуты і працэсы
  • 22.00.05 - палітычная сацыялогія
  • 22.00.06 - сацыялогія культуры
  • 25.01.01 - агульная і рэгіянальная геалогія
  • 25.02.10 - геатэхналогія (падземная, адкрытая і будаўнічая)
  • 25.03.05 - гідралогія сушы, водныя рэсурсы, гідрахімія
  • 25.03.08 - метэаралогія, кліматалогія, аграметэаралогія
  • 25.03.13 - геаэкалогія

Дактарантура

Дактарантура ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі была адкрыта ў 1946-1954 і адноўлена ў 1988 годзе. Сёння навуковыя арганізацыі НАН Беларусі прапануюць магчымасці для падрыхтоўкі доктарскіх дысертацый па шырокім пераліку дысцыплін.
Спецыяльнасці дактарантуры НАН Беларусі
  • 01.01.02 - дыферэнцыяльныя ўраўненні, дынамічныя сістэмы і аптымальнае кіраванне
  • 01.01.06 - матэматычная логіка, алгебра і тэорыя лікаў
  • 01.01.07 - вылічальная матэматыка
  • 01.01.09 - дыскрэтная матэматыка і матэматычная кібернетыка
  • 01.02.06 - дынаміка, трываласць машын, прыбораў і апаратуры
  • 01.04.02 - тэарэтычная фізіка
  • 01.04.05 - оптыка
  • 01.04.07 - фізіка кандэнсаванага стану
  • 01.04.08 - фізіка плазмы
  • 01.04.14 - цеплафізіка і тэарэтычная цеплатэхніка
  • 01.04.16 - фізіка атамнага ядра і элементарных часціц
  • 01.04.21 - лазерная фізіка
  • 02.00.03 - арганічная хімія
  • 02.00.04 - фізічная хімія
  • 02.00.06 - высокамалекулярныя злучэнні
  • 02.00.10 - біяарганічная хімія
  • 02.00.11 - калоідная хімія
  • 03.01.04 - біяхімія
  • 03.01.05 - фізіялогія і біяхімія раслін
  • 03.02.01 - батаніка
  • 03.02.04 - заалогія
  • 03.02.07 - генетыка
  • 03.02.10 - гідрабіялогія
  • 03.03.01 - фізіялогія
  • 03.03.02 - антрапалогія
  • 05.02.02 - машыназнаўства, сістэмы прывадаў і дэталі машын
  • 05.02.04 - трэнне і знос у машынах
  • 05.02.07 - тэхналогія і абсталяванне механічнай і фізіка-тэхнічнай апрацоўкі
  • 05.02.08 - тэхналогія машынабудавання
  • 05.02.11 - метады кантролю і дыягностыка ў машынабудаванні
  • 05.05.03 - колавыя і гусенічныя машыны
  • 05.11.07 - аптычныя і оптыка-электронныя прыборы і комплексы
  • 05.11.13 - прыборы і метады кантролю прыроднага асяроддзя, рэчываў, матэрыялаў і вырабаў
  • 05.13.01 - сістэмны аналіз, кіраванне і апрацоўка інфармацыі (па галінах)
  • 05.13.12 - сістэмы аўтаматызацыі
  • 05.14.03 - ядзерныя энергетычныя ўстаноўкі, уключаючы праектаванне, эксплуатацыю і вывад з эксплуатацыі
  • 05.14.04 - прамысловая цеплаэнергетыка
  • 05.16.04 - ліцейная вытворчасць
  • 05.16.05 - апрацоўка металаў ціскам
  • 05.16.06 - парашковая металургія і кампазіцыйныя матэрыялы
  • 05.16.09 - матэрыялазнаўства
  • 05.20.01 - тэхналогіі і сродкі механізацыі сельскай гаспадаркі
  • 06.01.01 - агульнае земляробства
  • 06.01.03 - аграглебазнаўства, аграфізіка
  • 06.01.04 - аграхімія
  • 06.01.05 - селекцыя і насенняводства сельскагаспадарчых раслін
  • 06.01.09 - раслінаводства
  • 06.02.07 - развядзенне, селекцыя і генетыка і ўзнаўленне сельскагаспадарчых жывёл
  • 06.02.08 - кармленне сельскагаспадарчых жывёл і тэхналогія кармоў
  • 06.02.10 - прыватная заатэхнія, тэхналогія вытворчасці прадуктаў жывёлагадоўлі
  • 06.03.02 - лесазнаўства, лесаводства, лесаўпарадкаванне і лясная таксацыя
  • 06.03.03 - агралесамеліярацыя, ахоўнае лесаразвядзенне і азеляненне населеных пунктаў, лясныя пажары і барацьба з імі
  • 06.04.01 - рыбная гаспадарка і аквакультуры
  • 07.00.02 - айчынная гісторыя
  • 07.00.06 - археалогія
  • 07.00.07 - этнаграфія, этналогія і антрапалогія
  • 07.00.09 - гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання
  • 08.00.01 - эканамічная тэорыя
  • 08.00.05 - эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай
  • 08.00.14 - сусветная эканоміка
  • 09.00.01 - анталогія і тэорыя пазнання
  • 09.00.03 - гісторыя філасофіі
  • 09.00.05 - этыка
  • 09.00.08 - філасофія навукі і тэхнікі
  • 09.00.11 - сацыяльная філасофія
  • 10.01.01 - беларуская літаратура
  • 10.01.02 - руская літаратура
  • 10.01.03 - літаратура народаў краін замежжа
  • 10.01.08 - тэорыя літаратуры. Тэксталогія
  • 10.01.09 - фалькларыстыка
  • 10.02.01 - беларуская мова
  • 10.02.02 - руская мова
  • 10.02.03 - славянскія мовы
  • 14.03.03 - паталагічная фізіялогія
  • 17.00.01 - тэатральнае мастацтва
  • 17.00.04 - выяўленчае, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і архітэктура
  • 17.00.09 - тэорыя і гісторыя мастацтва
  • 19.00.05 - сацыяльная псіхалогія
  • 22.00.03 - эканамічная сацыялогія і дэмаграфія
  • 22.00.04 - сацыяльная структура, сацыяльныя інстытуты і працэсы
  • 25.03.13 - геаэкалогія