Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Гісторыя стварэння НАН Беларусі

30 студзеня 1922 года

Стварэнне Інстытута беларускай культуры – навукова-даследчай і культурна-грамадскай установы

Гісторыя стварэння НАН Беларусі

13 кастрычніка 1928 года

Рэарганізацыя Інстытута беларускай культуры ў Беларускую акадэмію навук

Гісторыя стварэння НАН Беларусі

1 студзеня 1929 года

Адкрыццё Беларускай акадэміі навук

Гісторыя стварэння НАН Беларусі

9 ліпеня 1936 года

Зацвярджэнне новага Статута Акадэміі навук БССР

Гісторыя стварэння НАН Беларусі

15 траўня 1997 года

Ператворана ў Нацыянальную акадэмію навук – вышэйшую дзяржаўную навуковую арганізацыю краіны

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі з'яўляецца вышэйшай дзяржаўнай навуковай арганізацыяй Рэспублікі Беларусь. Падпарадкоўваецца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, падсправаздачны Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.

НАН Беларусі ажыццяўляе арганізацыю і каардынацыю фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, якія выконваюцца ўсімі суб'ектамі навуковай дзейнасці, праводзіць фундаментальныя і прыкладныя навуковыя даследаванні і распрацоўкі па важнейшых напрамках прыродазнаўчых, тэхнічных, гуманітарных, сацыяльных навук і мастацтваў у мэтах атрымання новых ведаў аб чалавеку, грамадстве, прыродзе і штучна створаных аб'ектах, для павелічэння навукова-тэхнічнага, інтэлектуальнага і духоўнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь.

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі выконвае кантроль арганізацыйна-тэхнічнага забеспячэння правядзення дзяржаўнай навуковай экспертызы, праводзіць адзіную дзяржаўную палітыку, каардынацыю і дзяржаўнае рэгуляванне дзейнасці арганізацый у галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах, выступае ў якасці галаўной арганізацыі Беларусі па навукова-метадычным забеспячэнні развіцця інфарматызацыі, а таксама выконвае ў межах паўнамоцтваў, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь"Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" і Статутам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, асобныя функцыі рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання ў сферы навукі.

Заснаваная ў кастрычніку 1928 года як Беларуская акадэмія навук і ўрачыста адкрытая 1 студзеня 1929 г., аб'ядноўвае ў сваім складзе правадзейных членаў (акадэмікаў), членаў-карэспандэнтаў Акадэміі навук, іншых членаў Агульнага сходу Акадэміі навук, ганаровых і замежных членаў Акадэміі навук, а таксама аддзялення Акадэміі навук, апарат Акадэміі навук, навуковыя арганізацыі, у тым ліку навукова-практычныя цэнтры Акадэміі навук, і іншыя юрыдычныя асобы, падпарадкаваныя Акадэміі навук. У Акадэміі навук працуе каля 16,0 тыс. чалавек, сярэдні ўзрост якіх складае менш за 47 гадоў. Сярод іх каля 5507 даследчыкаў, 387 дактароў навук і 1611 кандыдатаў навук, з іх 207 прафесараў і 518 дацэнтаў.

 Навіны

 Анонсы