Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Аддзяленне фізіка-тэхнічных навук

Кіраўніцтва і апарат аддзялення

Акадэмік-сакратар д.ф-м.н., прафесар, Сяргей Сяргеевіч Шчарбакоў

  (017) 374-03-77

Намеснік акадэміка-сакратара
д.т.н. Таццяна Леанідаўна ТАЛАКА
  (017) 350-47-75

Намеснік акадэміка-сакратара
д.т.н. Аляксандр Генадзевіч КРАЎЦОЎ
  (017) 378-18-22

Вучоны сакратар
к.т.н., дацэнт, Галіна Барысаўна МЕЛЬНIКАВА
  (017) 379-16-71

пр. Независимости, 66, 220072, г. Минск, Республика Беларусь
Электронны адрас:engine@presidium.bas-net.by
Факс:(017) 379-03-75

Аддзяленне тэхнічных навук НАН Беларусі створана ў 1940 годзе (у 1947-1963 гг. – Аддзяленне фізіка-матэматычных і тэхнічных навук, у 1988-1998 гг. – Аддзяленне фізіка-тэхнічных праблем машынабудавання і энергетыкі), ажыццяўляе каардынацыю навуковых даследаванняў і практычнага выкарыстання іх вынікаў па важнейшых напрамках навуковага забеспячэння машынабудавання і энергетыкі, аграпрамысловага комплексу і будаўніцтва, радыётэхнічнай, электроннай, хімічнай, медыцынскай і перапрацоўчых галін прамысловасці, аховы навакольнага асяроддзя.

Асноўныя напрамкі дзейнасці:

  • працэсы атрымання і апрацоўкі матэрыялаў для сучаснай тэхнікі, новыя шматфункцыянальныя і спецыялізаваныя матэрыялы, нанаматэрыялы і нанатэхналогіі, высокаэнергетычныя тэхналогіі апрацоўкі матэрыялаў з выкарыстаннем лазернага, плазменнага, электронна- і іонна-прамянёвага, электраэразійнага, ультрагукавога і імпульснага ўздзеяння, матэрыялы і тэхналогіі ліцця;
  • фізіка, хімія і механіка паверхні, міжфазныя ўзаемадзеяння, трыбалогія, трэнне і знос, кіраванне структурай і ўласцівасцямі паверхні, у тым ліку на нанвструктурным узроўні, атрыманне паверхневых слаёў з асаблівымі ўласцівасцямі;
  • машынабудаванне і прыборабудаванне, механіка машын, надзейнасць і бяспека тэхнічных сістэм, навукаёмістыя кампаненты машынабудавання, мехатронныя сістэмы машын і механізмаў, тэорыя праектавання, тэхналогіі выпрабаванняў на аснове камп'ютэрных метадаў разліку і мадэлявання, навуковыя асновы і метады неразбураючага кантролю, тэхнічнай дыягностыкі;
  • фізіка-тэхнічныя праблемы энергетыкі, энергазберажэння і эфектыўнага выкарыстання энергіі, цепла- і масаперанос у капілярна-порыстых целах, дысперсных сістэмах, рэалагiчных і нераўнаважных асяроддзях, турбулентных неаднародных патоках, нізкатэмпературнай плазме, пры ўзаемадзеянні выпраменьвання з рэчывам і пры фазавых і хімічных ператварэннях, металургічныя тэхналогіі і тэхніка, ядзерная і вадародная энергетыка, радыяцыйныя і ядзерна-фізічныя тэхналогіі, прагназаванне і папярэджанне надзвычайных сітуацый тэхнагеннага і прыроднага характару.
  • 3D-тэхналогіі.

У цяперашні час у склад Аддзялення ўваходзяць дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне, тры дзяржаўных навуковыя ўстановы, два навукова-інжынерных і адно навукова-вытворчае рэспубліканскія прадпрыемствы.

У Аддзяленні налічваецца 21 акадэмік і 23 члены-карэспандэнты. У арганізацыях Аддзялення працуюць каля 1310 чалавек, у тым ліку 860 даследчыкаў. Сярод іх — 82 доктара навук і 212 кандыдатаў навук.

Замацаваныя арганізацыі

...