Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Аддзяленне біялагічных навук

Кіраўніцтва і апарат аддзялення

Акадэмік-сакратар
член-карэспандэнт Алег Юр'евіч Баранаў
  (017) 318-03-79

Намеснік акадэміка-сакратара
к.б.н. Валянціна Вацлаваўна РАССАДЗІНА
  (017) 379-14-01

Вучоны сакратар
к.б.н. Жанна Міхайлаўна АНІСАВА
  (017) 353-28-21

пр. Незалежнасці, 66, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Электронны адрас:biology@presidium.bas-net.by
Факс:(017) 353-28-21

Аддзяленне біялагічных навук НАН Беларусі створана ў 1947 г. Аддзяленне структурна складаецца з двух аб’яднанняў: ДНВА “НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах”, якое ўключае Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча, Цэнтральны батанічны сад, Інстытут лесу з Дзвінскай, Жорнаўскай, Каранёўскай эксперыментальнымі ляснымі базамі; і ДНВА “Хімічны сінтэз і біятэхналогіі”, якое ўключае Інстытут мікрабіялогіі, Інстытут генетыкі і цыталогіі, Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі, Бабруйскі завод біятэхналогій.

Аддзяленне ажыццяўляе шматпланавую навукова-арганізацыйную дзейнасць, накіраваную на каардынацыю і вырашэнне актуальных фундаментальных і прыкладных задач у галіне біялагічных навук.

За Аддзяленнем замацаваны наступныя асноўныя напрамкі дзейнасці:

  • комплекснае вывучэнне біялагічнай разнастайнасці, распрацоўка навуковых асноў узнаўлення, захавання і практычнага выкарыстання прыродных біялагічных рэсурсаў;
  • дзяржаўны маніторынг і кадастр жывёльнага і расліннага свету;
  • стварэнне, функцыянаванне і развіццё сістэмы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый і нацыянальнай экалагічнай сеткі;
  • узнаўленне лясоў на генетыка-селекцыйнай аснове, метады, сродкі і тэхналогіі лесавырошчвання, аховы і абароны лясоў;
  • інтрадукцыя і акліматызацыя раслін і жывёл, інвазійныя і эпізаатычныя працэсы ў натуральных і штучных экасістэмах;
  • аднаўленне і рацыянальнае выкарыстанне парушаных экасістэм;
  • аэракасмічныя і геаінфармацыйныя метады і тэхналогіі ацэнкі стану прыроднага асяроддзя;
  • структурная арганізацыя і функцыянаванне раслінных, жывёльных і мікробных сістэм;
  • біяфізіка, біяінфарматыка, рэгуляцыя клеткавага метабалізму, малекулярная і клеткавая біяінжынерыі, нанабіялогія, нанатаксікалогія і нанабіяматэрыялы;
  • біялогія ствалавых клетак, клеткавыя тэхналогіі лячэння захворванняў чалавека і жывёл;
  • структурная, функцыянальная і эвалюцыйная геноміка, генетыка раслін, жывёл, мікраарганізмаў і чалавека, захаванне генетычных рэсурсаў;
  • ідэнтыфікацыя і карціраванне генаў, маркіраванне і пашпартызацыя раслін, жывёл і мікраарганізмаў з дапамогай ДНК-тэхналогій, маркер-спадарожная і геномная селекцыя раслін і жывёл;
  • трансгенез, біябяспека трансгенных арганізмаў і іх кампанентаў;
  • стварэнне эфектыўных геномных біятэхналогій для сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, спорту і аховы навакольнага асяроддзя;
  • генетычныя і фізіёлага-біяхімічныя асновы мікробных біятэхналогій;
  • мікробныя тэхналогіі і прэпараты для прамысловасці, сельскай, лясной гаспадаркі, медыцыны і аховы навакольнага асяроддзя;
  • біяпаліва.

У арганізацыях Аддзялення працуе каля 2000 чалавек, з іх больш за 800 даследчыкаў, у тым ліку 46 дактароў і 227 кандыдатаў навук.

У Аддзяленні налічваецца 9 акадэмікаў – Валатоўскі І.Дз., Кільчэўскі А.У., Ламан М.А., Лабанок А.Г., Нікіфараў М.Я., Парфёнаў У.І., Рашэтнікаў В.Н., Хатылёва Л. У., Чаранкевіч С.Н. і 17 членаў-карэспандэнтаў – Багінскі В.Ф., Ганчарэнка Г.Г., Давыдзенка В.Г., Дубавец Н.І., Зінчанка А.І., Кабашнікава Л.Ф., Каламіец Э.І., Падутаў У.Е., Рупасава Ж.А., Саўчанка В.К., Сяменчанка В.П., Слобожанина К.І., Ціток У.У., Торчык У.І., Усеня В.У., Шалыга Н.В., Шкуматаў В.М.

Замацаваныя арганізацыі

...