Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Аддзяленне медыцынскіх навук

Кіраўніцтва і апарат аддзялення

Акадэмік-сакратар
д.м.н., прафесар Васіль Генрыхавіч БАГДАН
  (017) 379-07-78

Намеснік акадэміка-сакратара
к.м.н. Таццяна Васільеўна ГНЯДЗЬКО
  (017) 251-17-13

пр-т Незалежнасці, 66, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Электронны адрас:medicine@presidium.bas-net.by
Факс:(017) 379-07-78

Аддзяленне медыцынскіх навук НАН Беларусі створана ў 2003 годзе шляхам пераўтварэння Аддзялення медыка-біялагічных навук, створанага ў 1995 годзе ў сувязі з неабходнасцю развіцця ў рэспубліцы фундаментальных даследаванняў у галіне медыцыны, інтэграцыі навукова-тэхнічнага патэнцыялу для вырашэння важнейшых навукова-практычных задач аховы здароўя.

За Аддзяленнем замацаваны наступныя асноўныя напрамкі дзейнасці:

  • вывучэнне механізмаў функцыянавання сістэм арганізма ў норме і пры паталогіі;
  • распрацоўка новых метадаў дыягностыкі неінфекцыйных захворванняў, дыягнастычных прыбораў
  • эксперыментальнае абгрунтаванне новых прынцыпаў і метадаў лячэння нервовых, псіхічных, сардэчна-сасудзістых, страўнікава-кішачных і іншых захворванняў;
  • заканамернасці цячэння паталагічнага працэсу;
  • распрацоўка новых лячэбных, дыягнастычных, прафілактычных і рэабілітацыйных тэхналогій, медыцынскай тэхнікі і вырабаў медыцынскага прызначэння, лекавых і імунабіялагічных прэпаратаў, клетачных і малекулярна-біялагічных тэхналогій;
  • стварэнне новых тэхналогій прафілактыкі захворванняў на аснове выкарыстання біялагічна актыўных дабавак, іншых лекавых сродкаў;
  • маніторынг і прагназаванне стану навакольнага асяроддзя;
  • рэабілітацыя радыеактыўна забруджаных зямель;
  • механізмы адаптацыі арганізма чалавека да дзеяння фактараў навакольнага асяроддзя;
  • ахоўныя меры па пераадоленні аддаленых радыеэкалагічных і медыка-біялагічных наступстваў Чарнобыльскай катастрофы;
  • функцыянаванне біясістэм, біятэхналогіі, хімія-і імунапрафілактыка і тэрапія інфекцыйных і неінфекцыйных захворванняў, імуналогія, малекулярная біялогія, біяхімія;
  • вывучэнне ўплыву хімічных, фізічных і біялагічных фактараў асяроддзя пражывання;
  • таксіколага-гігіенічная ацэнка новых хімічных рэчываў, кампазіцый і рэцэптур, што ўкараняюцца ў народную гаспадарку і ахову здароўя.

У склад Аддзялення ўваходзяць дзяржаўныя навуковыя ўстановы “Інстытут радыебіялогіі НАН Беларусі” і “Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі”, а таксама Рэспубліканскае навукова-даследчае ўнітарнае прадпрыемства “Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі”.

У іх працуе больш за 300 чалавек, у тым ліку 12 дактароў навук і 57 кандыдатаў навук. У Аддзяленні медыцынскіх навук НАН Беларусі налічваецца 8 акадэмікаў і 16 членаў-карэспандэнтаў.

Замацаваныя арганізацыі

...