Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Арганізацыі Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў

Галоўная старонка / Арганізацыі / Навуковыя інстытуты і цэнтры / Арганізацыі Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў


logo   
Дзяржаўная навуковая ўстанова
ІНСТЫТУТ ЭКАНОМІКІ

вул. Сурганава, 1, корп. 2, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 284-07-16. E-mail: director@economics.basnet.by
Вэб-сайт: http://economics.basnet.by


Заснаваны ў 1931 г.

Дырэктар: к.э.н. Валерый Іванавіч БЕЛЬСКІ, тэл.: (017) 284-24-43
Нам.дыр. па навуковай рабоце: к.э.н. Пётр Мікалаевіч ПЯКУЦЬКА, тэл.: (017) 284-19-85
Вучоны сакратар: к.э.н. Андрэй Алегавіч БАРЫСЕНКА, тэл.: (017) 284-02-71

Напрамкі дзейнасці: Правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў; выяўленне прынцыпова новых шляхоў навукова-тэхнічнага прагрэсу, ажыццяўленне прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак па прыярытэтных напрамках навукова-тэхнічнай дзейнасці; распрацоўка рэкамендацый па выкарыстанні вынікаў навуковых даследаванняў Установы на практыцы, іх суправаджэнне пры засваенні ў вытворчасці; удзел у распрацоўцы і правядзенне навуковых экспертыз важнейшых навуковых, навукова-тэхнічных і народна-гаспадарчых праграм, інавацыйных праектаў, а таксама праектаў нарматыўных прававых актаў па профілі Установы; вывучэнне і абагульненне дасягненняў сусветнай навукі, і адаптацыя перадавога замежнага вопыту да ўмоў Рэспублікі Беларусь

Структурныя падраздзяленні: аддзелы сусветнай эканомікі і знешнеэканамiчных даследаванняў; iнавацыйнай палiтыкi; макраэканамічнай і фінансавай палітыкі; маніторынгу сацыяльна-эканамічнага развіцця; эканомiкi сферы паслуг

Аспірантура па спецыяльнасцях: 08.00.01 Эканамічная тэорыя; 08.00.05 Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай; 08.00.14 Сусветная эканоміка

Дактарантура па спецыяльнасцях: 08.00.01 Эканамічная тэорыя; 08.00.05 Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай; 08.00.14 Сусветная эканоміка

Прадукцыя і паслугі: прыкладныя даследаванні па галінах эканомікі; распрацоўка і экспертыза навукова-тэхнічных і інвестыцыйных праектаў, тэхніка-эканамічных абгрунтаванняў, бізнес-планаў развіцця; аналіз таварных рынкаў у Беларусі, Еўропе, свеце; падрыхтоўка даведачна-аналітычнай інфармацыі аб развіцці беларускай эканомікі; навуковая экспертыза праектаў нарматыўных актаў эканамічнай накіраванасці; распрацоўка прапаноў для органаў дзяржаўнага кіравання па рэалізацыі эканамічнай палітыкі Беларусі


logo   
Дзяржаўная навуковая ўстанова
ІНСТЫТУТ ГІСТОРЫІ

вул. Акадэмічная, 1, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 284-18-70. E-mail: ii@history.by
Вэб-сайт: http://www.history.by


Заснаваны ў 1929 г.

Дырэктар: к.г.н. Вячаслаў Віктаравіч ДАНІЛОВІЧ, тэл.: (017) 284-18-70
Вучоны сакратар: к.г.н. Андрэй Пятровіч САЛАЎЯНАЎ, тэл.: (017) 284-25-40

Напрамкі дзейнасці: Ажыццяўленне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў па гісторыі, археалогіі і антрапалогіі, распрацоўка рэкамендацый па выкарыстанні вынікаў навуковых даследаванняў інстытута на практыцы, правядзенне экспертызы найважнейшых навуковых праграм, інавацыйных праектаў, а таксама праектаў нарматыўных прававых актаў па профілі інстытута, вывучэнне і абагульненне дасягненняў сусветнай навукі па профілі інстытута і садзейнічанне іх практычнаму выкарыстанню, выкананне ахоўных археалагічных раскопак, арганізацыя сумесных навукова-даследчых работ і навуковых мерапрыемстваў з навукоўцамі устаноў адукацыі, краязнаўцамі і мясцовымі органамі ўлады, папулярызацыя дасягненняў інстытута і распаўсюджванне навуковых гістарычных ведаў сярод насельніцтва

Структурныя падраздзяленні: цэнтры гісторыі даіндустрыяльнага грамадства; гісторыі індустрыяльнага грамадства; гісторыі постіндустрыяльнага грамадства; аддзелы захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны; археалогіі першабытнага грамадства; археалогіі сярэдневяковага перыяду; антрапалогіі і экалогіі; гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу; выдавецкай і інфармацыйна-аналітычнай работы; гісторыі беларускай дзяржаўнасці; ваеннай гісторыі і міждзяржаўных адносін; сацыяльна-эканамічнай гісторыі, навукі і культуры; усеагульнай гісторыі, міждзяржаўных і міжнародных адносін; найноўшай гісторыі Рэспублікі Беларусь; сектары навуковых археалагічных фондаў; эпохі бронзы і жалеза; крыніцазнаўства і археаграфіі; гістарыяграфіі і метадаў гістарычных даследаванняў

Аспірантура па спецыяльнасцях: 07.00.02 Айчынная гісторыя; 07.00.06 Археалогія; 07.00.09 Гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычных даследаванняў; 03.00.14 Антрапалогія

Дактарантура па спецыяльнасцях: 07.00.02 Айчынная гісторыя; 07.00.06 Археалогія; 07.00.09 Гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычных даследаванняў; 03.00.14 Антрапалогія

Прадукцыя і паслугі: выкананне ахоўных археалагічных раскопак, арганізацыя сумесных навукова-даследчых работ і навуковых мерапрыемстваў з навукоўцамі устаноў адукацыі, краязнаўцам і мясцовымі органамі ўлады, папулярызацыя дасягненняў інстытута і распаўсюджванне навуковых гістарычных ведаў сярод насельніцтва


logo   
Дзяржаўная навуковая ўстанова
ІНСТЫТУТ ФІЛАСОФІІ

вул. Сурганава, 1, корп. 2, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 284-29-25. E-mail: institute@philosophy.by
Вэб-сайт: http://philosophy.by


Заснаваны ў 1931 г.

Дырэктар: к.філас.н. Анатолій Аркадзьевіч ЛАЗАРЭВІЧ, тэл.: (017) 284-07-18
В.а. вучонага сакратара: Вера Анатольеўна БЕЛАКРЫЛАВА, тэл.: (017) 284-29-25

Напрамкі дзейнасці: Фундаментальныя даследаванні ў галіне тэорыі і метадалогіі прыродазнаўчага і сацыяльна-гуманітарнага пазнання, філасофскай антрапалогіі, сацыяльнай экалогіі, этыкі і эстэтыкі. Распрацоўка інавацыйных стратэгій сацыяльнага, духоўна-культурнага і навуковага прагрэсу. Вывучэнне актуальных праблем сучаснага грамадска-палітычнага і культурнага развіцця. Вывучэнне і абагульненне дасягненняў сусветнай і нацыянальнай філасофскай думкі і садзейнічанне найбольш поўнаму іх практычнаму выкарыстанню

Структурныя падраздзяленні: цэнтры філасофска-метадалагічных і міждысцыплінарных даследаванняў; сацыяльна-філасофскіх і антрапалагічных даследаванняў; гісторыка-філасофскіх і кампаратыўных даследаванняў; стратэгічных еўрапейскіх даследаванняў і міжкультурнага супрацоўніцтва; кіравання ведамі і кампетэнцыямі

Аспірантура па спецыяльнасцях: 09.00.01 Анталогія і тэорыя пазнання; 09.00.03 Гісторыя філасофіі; 09.00.05 Этыка; 09.00.08 Філасофія навукі і тэхнікі; 09.00.11 Сацыяльная філасофія; 09.00.13 Філасофская антрапалогія, філасофія культуры; 09.00.14 Філасофія рэлігіі і рэлігіязнаўства

Дактарантура па спецыяльнасцях: 09.00.01 Анталогія і тэорыя пазнання; 09.00.03 Гісторыя філасофіі; 09.00.08 Філасофія навукі і тэхнікі; 09.00.11 Сацыяльная філасофія

Прадукцыя і паслугі: калектыўныя і індывідуальныя манаграфіі, артыкулы, падручнікі і вучэбныя дапаможнікі; падрыхтоўка аналітычных і экспертных матэрыялаў для органаў дзяржаўнага кіравання; распрацоўка навучальных курсаў; арганізацыя канферэнцый, семінараў, круглых сталоў


logo   
Дзяржаўная навуковая ўстанова
ІНСТЫТУТ САЦЫЯЛОГІІ

вул. Сурганава, 1, корп. 2, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 284-26-04. E-mail: isst@socio.bas-net.by
Вэб-сайт: http://socio.bas-net.by


Заснаваны ў 1990 г.

Дырэктар: д.с.н. Ігар Васільевіч КАТЛЯРОЎ, тэл.: (017) 284-18-65
В.а. вучонага сакратара: Ірына Аляксандраўна ЛІСОЎСКАЯ, тэл.: (017) 284-18-65

Напрамкі дзейнасці: Тэарэтыка-метадалагічныя асновы фарміравання і функцыянавання ў Рэспубліцы Беларусь сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі; механізмы ўстойлівага інавацыйнага развіцця Беларусі ва ўзаемадзеянні з сусветным навуковай і навукова-тэхналагічнай прасторай; метадалогія прагназавання навукова-тэхнічнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь; тэарэтычнае абгрунтаванне шляхоў удасканалення беларускай мадэлі грамадскага развіцця і захавання нацыянальнай ідэнтычнасці ў кантэксце сусветных сацыяльных, эканамічных, палітычных і культурных працэсаў; ідэалагічнае і прававое забеспячэнне пабудовы Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, устойлівага інавацыйнага развіцця беларускага грамадства і рэалізацыі інтарэсаў асобы; маніторынг і метады падтрымання сацыяльнай стабільнасці грамадства, умацавання сям'і, рашэння гендэрных і дэмаграфічных праблем, удасканаленне метадаў прафілактыкі і барацьбы з правапарушэннямі; удасканаленне форм і метадаў арганізацыі і кіравання сацыяльна-працоўнай сферай, рэгулявання міграцыі, павышэння эфектыўнасці функцыянавання сістэмы сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь

Структурныя падраздзяленні: аддзелы палітычнай сацыялогіі і інфармацыйных тэхналогій; сацыялогіі інавацый; сацыялогіі рэгіянальнага развіцця; права, дэвіянталогіі і сацыяльнай псіхалогіі; эканамічнай сацыялогіі і сацыяльнай дэмаграфіі; цэнтр маніторынгу міграцыі навуковых і навукова-педагагічных кадраў

Аспірантура па спецыяльнасцях: 22.00.03 Эканамічная сацыялогія і дэмаграфія; 22.00.04 Сацыяльная структура, сацыяльныя інстытуты і працэсы; 22.00.06 Сацыялогія культуры, духоўнага жыцця; 19.00.05 Сацыяльная псіхалогія

Дактарантура па спецыяльнасцях: 22.00.03 Эканамічная сацыялогія і дэмаграфія; 22.00.04 Сацыяльная структура, сацыяльныя інстытуты і працэсы; 22.00.06 Сацыялогія культуры, духоўнага жыцця

Прадукцыя і паслугі: правядзенне сацыялагічных і маркетынгавых даследаванняў; вывучэнне грамадскай думкі па палітычных і сацыяльна-эканамічных праблемах; вывучэнне пакупніцкага попыту і паводзінаў; даследаванні ў галіне рэкламы; маніторынгавыя даследавання сродкаў масавай інфармацыі - даследаванні чытацкай аўдыторыі газет і часопісаў, тэлеаўдыторыі і аўдыторыі радыёстанцый, рэйтынгаў каналаў і перадач



Дзяржаўная навуковая ўстанова
ЦЭНТР ДАСЛЕДАВАННЯЎ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ, МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ

вул. Сурганава, 1, корп. 2, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 284-18-81. E-mail: secr@bas-net.by
Вэб-сайт: http://cbcll.basnet.by


Заснаваны ў 2012 г.

Дырэктар: акадэмік Аляксандр Іванавіч ЛАКОТКА, тел.: (017) 284-29-21
Вучоны сакратар: д.г.н. Аляксандр Віктаравіч ГУРКО, тэл.: (017) 284-29-16

Напрамкі дзейнасці:Даследаванне этнакультурных працэсаў на тэрыторыі Беларусі; міжэтнічных сувязей беларусаў, рускіх, украінцаў і іншых народаў у галіне матэрыяльнай і духоўнай культуры. Распрацоўка праблем гісторыі і тэорыі беларускага мастацтва. Вывучэнне сістэмы беларускай мовы на розных этапах яе развіцця. Правядзенне сацыялінгвістычных, супастаўляльных і параўнальна-тыпалагічных даследаванняў. Падрыхтоўка слоўнікаў беларускай мовы, у тым ліку перакладных беларуска-іншаславянскіх і іншаславянска-беларускіх. Выяўленне і аналіз асноўных тэндэнцый і заканамернасцей гістарычнага і сучаснага літаратурнага працэсу. Вывучэнне праблем гісторыі літаратуры і літаратурных сувязей у славянскім свеце і за яго межамі. Даследаванне літаратурнай спадчыны Беларусі, у т. л. падрыхтоўка акадэмічных выданняў збору твораў класікаў беларускай літаратуры, літаратурных помнікаў

Структурныя падраздзяленні: філіялы: Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы; Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа; Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы

Аспірантура па спецыяльнасцях: 07.00.07 Этнаграфія, этналогія і антрапалогія; 10.01.01 Беларуская літаратура; 10.01.02 Руская літаратура; 10.01.03 Літаратура народаў краін замежжа; 10.01.08 Тэорыя літаратуры. Тэксталогія; 10.01.09 Фалькларыстыка; 10.02.01 Беларуская мова; 10.02.02 Руская мова; 10.02.03 Славянскія мовы; 17.00.01 Тэатральнае мастацтва; 17.00.02 Музычнае мастацтва; 17.00.03 Кіно, тэле і іншыя экранныя мастацтвы; 17.00.04 Выяўленчае, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і архітэктура; 17.00.09 Тэорыя і гісторыя мастацтва

Дактарантура па спецыяльнасцях: 07.00.07 Этнаграфія, этналогія і антрапалогія; 10.01.01 Беларуская літаратура; 10.01.02 Руская літаратура; 10.01.03 Літаратура народаў краін замежжа; 10.01.08 Тэорыя літаратуры. Тэксталогія; 10.01.09 Фалькларыстыка; 10.02.01 Беларуская мова; 10.02.02 Руская мова; 10.02.03 Славянскія мовы; 17.00.01 Тэатральнае мастацтва; 17.00.04 Выяўленчае, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і архітэктура; 17.00.09 Тэорыя і гісторыя мастацтва

Прадукцыя і паслугі: Навуковыя даследаванні (правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў у галіне мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі). Навуковыя выданні (падрыхтоўка навуковых і навукова-папулярных выданняў у галіне выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, архітэктуры, тэатральнага, музычнага, кіна- і тэлемастацтва, фалькларыстыкі, этналогіі, гісторыі беларускай мовы, дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі, лексікалогіі і лексікаграфіі, сучаснай беларускай мовы, славістыкі і тэорыі мовы, беларуска-рускіх моўных і літаратурных сувязей, беларускай літаратуры XX і XXІ стст., тэксталогіі і выданняў літаратурных помнікаў, узаемасувязей літаратур, тэорыі і гісторыі беларускай літаратуры. Распрацоўка слоўнікаў і даведнікаў розных тыпаў, падрыхтоўка вучэбных дапаможнікаў, збораў твораў класікаў беларускай літаратуры). Навуковая экспертыза (правядзенне навуковых экспертыз найважнейшых навуковых і народнагаспадарчых праграм, інавацыйных праектаў, а таксама праектаў нарматыўных прававых актаў па профілі Цэнтра). Практычныя рэкамендацыі (распрацоўка рэкамендацый па выкарыстанні вынікаў навуковых даследаванняў Цэнтра на практыцы). Падрыхтоўка кадраў (падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі праз аспірантуру, дактарантуру і саіскальніцтва). Экскурсійныя паслугі (аказанне экскурсійных паслуг і прапаганда нацыянальнай мастацкай культуры ў навуковай экспазіцыі аддзела старажытнабеларускай культуры)



Філіял Цэнтра
ІНСТЫТУТ МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА, ЭТНАГРАФІІ І ФАЛЬКЛОРУ
ІМЯ КАНДРАТА КРАПІВЫ

вул. Сурганава, 1, корп. 2, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 284-18-81. E-mail: secr@bas-net.by
Вэб-сайт: http://www.imef.basnet.by


Заснаваны ў 1957 г.

Дырэктар: д-р мастацтвазнаўства Валерый Іванавіч ЖУК, тел.: (017) 284-23-81
Вучоны сакратар: д.г.н. Аляксандр Віктаравіч ГУРКО, тэл.: (017) 284-29-16

Структурныя падраздзяленні: аддзелы: народазнаўства, архітэктуры (у тым ліку сектара духоўных традыцый у народнай архітэктуры, сучаснай сусветнай архітэктуры і дызайну), фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў (у тым ліку сектар захавання фальклорнай спадчыны), старажытнабеларускай культуры, экранных мастацтваў, музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тэатральнага мастацтва



Філіял Цэнтра
ІНСТЫТУТ МОВАЗНАЎСТВА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА

вул. Сурганава, 1, корп. 2, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 284-18-85. E-mail: inlinasbel@tut.by
Вэб-сайт: http://iml.basnet.by


Заснаваны ў 1929 г.

Дырэктар: к.ф.н. Ігар Лявонавіч КАПЫЛОЎ, тэл.: (017) 284-15-31
Вучоны сакратар: к.ф.н. Вольга Уладзіміраўна МІЦКЕВІЧ, тэл.: (017) 284-27-18

Структурныя падраздзяленні: аддзелы: беларуска-рускіх моўных сувязей, гісторыі беларускай мовы, дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі, сучаснай беларускай мовы, лексікалогіі і лексікаграфіі, славістыкі і тэорыі мовы (у тым ліку сектар этналінгвістыкі і фальклору)



Філіял Цэнтра
ІНСТЫТУТ ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ

вул. Сурганава, 1, корп. 2, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 284-18-85. E-mail: inlinasbel@tut.by
Вэб-сайт: http://iml.basnet.by


Заснаваны ў 1931 г.

Д-ырэктар: д.ф.н. Іван Васільевіч САВЕРЧАНКА, тэл.: (+375-29) 157-84-41
Вучоны сакратар: к.ф.н. Анатоль Віктаравіч ТРАФІМЧЫК, тэл.: (+375-29) 606-47-28

Структурныя падраздзяленні: аддзелы: беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст., тэорыі і гісторыі літаратуры (у тым ліку сектар гісторыі беларускай літаратуры), узаемасувязей літаратур, выданняў і тэксталогіі


Дзяржаўная ўстанова
ЦЭНТРАЛЬНАЯ НАВУКОВАЯ БІБЛІЯТЭКА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА

Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства
ВЫДАВЕЦКІ ДОМ "БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА"

Галоўная старонка / Арганізацыі / Навуковыя інстытуты і цэнтры / Арганізацыі Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў / Да пачатку старонкі