Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

12.02.2016

У Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі прадстаўнікоў СМІ азнаёмілі з саюзнай праграмай “ДНК-ідэнтыфікацыя”

У Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі прайшла сустрэча з групай прадстаўнікоў СМІ Беларусі і Саюзнай дзяржавы. Мэтай сустрэчы стала азнаямленне з саюзнай праграмай “ДНК-ідэнтыфікацыя” (“Распрацоўка інавацыйных генагеаграфічных і геномных тэхналогій ідэнтыфікацыі асобы і індывідуальных асаблівасцей чалавека на аснове вывучэння генафондаў рэгіёнаў Саюзнай дзяржавы”). Перад прысутнымі выступілі: Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі А.В. Кільчэўскі, нам. дырэктара па навуковай рабоце Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі Сычова Я.А.

Таксама журналісты былі азнаёмленыя з працай лабараторыі генетыкі чалавека, Цэнтра калектыўнага карыстання “Геном” і Рэспубліканскага банка ДНК чалавека, жывёл, раслін і мікраарганізмаў.

Мэтай саюзнай праграмы “ДНК-ідэнтыфікацыя” з’яўляецца распрацоўка інавацыйных генагеаграфічных і геномных тэхналогій для крыміналістыкі і для прафілактыкі сацыяльна-значных захворванняў, якія дазваляюць павысіць бяспеку грамадзян Саюзнай дзяржавы і процідзейнічаць тэрарызму. З расійскага боку дзяржзаказчыкам праграмы выступае Федэральнае агенцтва навуковых арганізацый, якое падтрымала ініцыятыву Следчага камітэта Расіі, з беларускага боку - Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.

Фота М.Куксачоў и Ю.Яўмененка