Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

15.02.2016

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь уручыў дыпломы доктара навук 6 прадстаўнікам арганізацый НАН Беларусі

12 лютага Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара. Сярод удастоеных ступені доктара навук 6 прадстаўнікоў НАН Беларусі.
  • Грынчук Павел Сямёнавіч, доктар фізіка-матэматычных навук, загадчык аддзялення цеплафізікі дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі “. Вучоная ступень доктара фізіка-матэматычных навук прысуджана за выяўленне існавання адзінай энергетычнай мяжы патухання хвалі гарэння ў сумесі парашкападобных рэагентаў, што дазволіла стварыць навуковую базу для разліку і праектавання новага пакалення энергаэфектыўнага пячнога абсталявання для нагрэву і тэрмаапрацоўкі металу, якія ўкаранёны на прадпрыемствах Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі В’етнам.
  • Ішын Мікалай Мікалаевіч, доктар тэхнічных навук, дацэнт, намеснік дырэктара навукова-тэхнічнага цэнтра “Кар’ерная тэхніка” дзяржаўнай навуковай установы “Аб’яднаны інстытут машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. Вучоная ступень доктара тэхнічных навук прысуджана за развіццё тэорыі ўдарнага ўзаемадзеяння ў зубчастых перадачах і выяўленне заканамернасцей уплыву параметраў ударных імпульсаў на параметры вібрацый зубчастых механізмаў пры зменных рэжымах іх функцыянавання, што дазволіла распрацаваць і ўкараніць новыя метады вібрацыйна-імпульснага дыягнаставання зубчастых механізмаў і трансмісійных вузлоў аўтатрактарнай тэхнікі.
  • Кажэўнікава Гражына Валер’еўна, доктар тэхнічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі гранічнай дэфармуемасці дзяржаўнай навуковай установы “Фізіка-тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. Вучоная ступень доктара тэхнічных навук прысуджана за развіццё новага напрамку ў машынабудаванні - высокапрадукцыйнага і рэсурсаэканомнага формаўтварэння, заснаванага на выкарыстанні метаду папярочна-клінавай пракаткі нарыхтовак з сталяў з абмежаванай пластычнасцю, што дазволіла распрацаваць новыя экспартна арыентаваныя тэхналогіі і абсталяванне, умацавалі лідзіруючыя пазіцыі беларускай школы папярочно- клінавай пракаткі сталей.
  • Лобан Мікалай Аляксандравіч, доктар сельскагаспадарчых навук, дацэнт, загадчык лабараторыі развядзення і селекцыі свіней рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі”. Вучоная ступень доктара сельскагаспадарчых навук прысуджана за распрацоўку і практычнае прымяненне комплексу метадаў класічнай і маркер-залежнай селекцыі, накіраваных на ўдасканаленне існуючых і стварэнне новых парод, тыпаў і ліній свіней, якія дазваляюць паскорыць пародаўтваральны працэс у 2,5 разы і вывесці новую канкурэнтаздольную матчыну беларускую буйную белую пароду свіней.
  • Талака Таццяна Леанідаўна, доктар тэхнічных навук, выконваючы абавязкі галоўнага навуковага супрацоўніка лабараторыі новых матэрыялаў і тэхналогій дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут парашковай металургіі” Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання парашковай металургіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Вучоная ступень доктара тэхнічных навук прысуджана за ўстанаўленне заканамернасцей фаза- і структураўтварэння пры гарэнні механаактываваных парашковых сістэм, якія выкарыстоўваюцца для сінтэзу інтэрметалідных, ферытавых і металакерамічных парашкоў, што дазволіла распрацаваць шэраг новых саставаў і тэхналагічных працэсаў атрымання парашкоў для цеплатрывалых, зносастойкіх і радыёпаглынальных газатэрітчных пакрыццяў.
  • Урбановіч Аксана Юр’еўна, доктар біялагічных навук, загадчык лабараторыі малекулярнай генетыкі дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. Вучоная ступень доктара біялагічных навук прысуджана за распрацоўку новага навуковага напрамкі ў галіне генетыкі - малекулярна-генетычнае даследаванне разнастайнасці генафонду пладовых культур, які дазволіў распрацаваць сістэмы метадаў ДНК-ідэнтыфікацыі і пашпартызацыі пладовых культур і ўкараніць у селекцыйны працэс новыя для Рэспублікі Беларусь метады маркер-спадарожнай селекцыі яблыні.

фота president.gov.by