Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

24.02.2016

Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі правядзе Тэматычны дзень адчыненых дзвярэй

Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць Тэматычны дзень адчыненых дзвярэй “Моладзь у акадэмічнай навуцы” 29 лютага 2016 года ў 14.00 па адрасе г. Мінск, вул. Кнорына, 1, актавая зала.

Мэта правядзення Тэматычнага Дня адчыненых дзвярэй - папулярызацыя акадэмічнай навукі, азнаямленне з навукова-даследчымі распрацоўкамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ўмовамі падрыхтоўкі навуковых кадраў.

Удзельнікам мерапрыемства будзе прадастаўлена магчымасць сустрэцца з прадстаўнікамі Прэзідыума, Савета маладых вучоных і навуковых арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дыпламатычных прадстаўніцтваў замежных дзяржаў у Рэспубліцы Беларусь.

Запрашаем студэнтаў I і II ступеней вышэйшай адукацыі, а таксама асоб, якія маюць вышэйшую адукацыю і жадаюць працягнуць навучанне ў магістратуры і аспірантуры.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: (+375 17) 280 15 89; (+375 17) 385 63 90.