Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

23.02.2016

У НАН Беларусі адбыўся прыём дэлегацыі Аўтаномнага рэгіёна Сардзінія

23 лютага 2016 года ў НАН Беларусі адбыўся прыём дэлегацыі Аўтаномнага рэгіёна Сардзінія. Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі А.У. Кільчэўскі азнаёміў гасцей са структурай і дзейнасцю НАН Беларусі, звярнуўшы ўвагу на вопыт Акадэміі ў галіне сельскай гаспадаркі і тэхналогій вытворчасці прадуктаў харчавання. Таксама А.У. Кільчэўскі выказаў зацікаўленасць у вопыце калег па вытворчасці сыроў з каровінага і авечага малака.

Дэлегацыя пад кіраўніцтвам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аўтаномнага рэгіёна Сардзінія Філіпа Спан выказала гатоўнасць да супрацоўніцтва па прафiлюючых для дадзенага рэгіёна напрамках: заатэхнік і вытворчасці кармоў для сельскай гаспадаркі. Таксама госці зацікавіліся вопытам НАН Беларусі ў галіне касмічных даследаванняў.

Бакі дамовіліся працягнуць супрацоўніцтва і ўзаемныя кантакты па абазначаных напрамках.