Мілыя жанчыны!
Дарагія калегі!
Ад імя Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ад сябе асабіста віншую Вас з цудоўным вясеннім святам! Днём жанчын!
У гэты дзень у нас, мужчын, ёсць асаблівая нагода сказаць Вам словы шчырай удзячнасці за ваш талент і навуковую захопленасць, абаяльнасць і імкненне да прыгожага, а таксама за бясспрэчны ўклад у беларускую навуку.
Ваш прафесіяналізм, творчы падыход да працы і ініцыятыва адыгрываюць выключна важную ролю ў жыцці Акадэміі навук. Вы паспяхова ўдзельнічаеце ў фундаментальных даследаваннях у галіне матэматыкі і фізікі, хіміі і біялогіі, генетыкі і медыцыны, аграрных і гуманітарных навук. Ваш талент, прыгажосць і прывабнасць у спалучэнні з уменнем захоплена працаваць, узначальваючы інстытуты і лабараторыі, паспяхова спраўляцца з хатнімі клопатамі пакараюць нас, мужчын, і заслугоўваюць захаплення!
2016 год аб’яўлены ў нашай краіне Годам культуры. А культура непарыўна звязана з жанчынай - захавальніцай сямейных каштоўнасцей, духоўна-культурнай спадчыны, развіцця сучаснага мастацтва і культуры, выхавання дзяцей і моладзі.
Хай сардэчнае цяпло заўсёды сагравае Вас, а поспех і радасць адкрыццяў ствараюць творчы настрой. Любіце і будзьце любімымі! Здароўя, шчасця, дабрабыту і маладосці душы, мілыя жанчыны!
Уладзімір Гусакоў,
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі