Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

11.03.2016

Адбылася нарада кіраўнікоў і прадстаўнікоў НАН Беларусі і Мінпрыроды

11 сакавіка 2016 года ў НАН Беларусі адбылася сумесная нарада кіраўнікоў і прадстаўнікоў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. У мерапрыемстве прынялі ўдзел Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў і міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Каўхута.

На нарадзе былі разгледжаны вынікі навуковых даследаванняў (фундаментальных і прыкладных), прымяненне іх на практыцы, перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва арганізацый НАН Беларусі і Мінпрыроды. Спецыялісты абмеркавалі пытанні вядзення работ па маніторынгу навакольнага асяроддзя, уключаючы геафізічны, вядзенне кадастраў расліннага і жывёльнага свету. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў нарады былі таксама пытанні вырашэння праблем дэградацыі і апустыньвання зямель, а таксама даследаванняў у Антарктыцы.