Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

15.03.2016

НАН Беларусі пачаты работы па арганізацыі ўдзелу ў мерапрыемствах Беларускага прамысловага форуму

НАН Беларусі пачаты работы па арганізацыі ўдзелу ў мерапрыемствах Беларускага прамысловага форуму (3-6 мая 2016, г. Мінск, пр. Пераможцаў 20/2): выстава “Навука і інавацыі”, міжнародны конкурс энергаэфектыўных і рэсурсазберагальных тэхналогій і абсталявання, кааперацыйная біржа “Навука і прамысловасць - стратэгія інавацыйнага супрацоўніцтва”.

Беларускі прамысловы форум праводзіцца пад патранажам Урада Рэспублікі Беларусь і з’яўляецца маштабным Міжнародным выставачным праектам. Мэта форуму - садзейнічанне прадпрыемствам і арганізацыям Рэспублікі Беларусь у вырашэнні задач па пашырэнні выпуску высокатэхналагічнай канкурэнтаздольнай прадукцыі для рэалізацыі на ўнутраным і знешнім рынках, укараненню новых навукаёмістых тэхналогій і абсталявання, развіццю міжнароднай кааперацыі, прыцягненню інвестыцый у прамысловасць рэспублікі.

Азнаёміцца з распрацоўкамі, якія НАН Беларусі будзе прадстаўляць на форуме можна на сайце Аўтаматызаванай сістэмы рэгістрацыі навуковых і навукова-тэхнічных мерапрыемстваў.