Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

15.03.2016

Адбылася прэс-канферэнцыя: Распрацоўка і ўкараненне ў вытворчасці навуковых распрацовак беларускіх вучоных

У Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: “Распрацоўка і ўкараненне ў вытворчасці навуковых распрацовак беларускіх вучоных”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: кіраўнік апарата НАН Беларусі Віцязь П.А., дырэктар Інстытута цепла- і масаабмену Пенязькоў А.Г., намеснік генеральнага дырэктара ДНВА парашковай металургіі НАН Беларусі Пяцюшык Я.Я., намеснік дырэктара РУП “Навукова-вытворчы цэнтр шматфункцыянальных беспілотных комплексаў” НАН Беларусі Шчаўлеў А.А.

У ходзе мерапрыемства Алег Пенязькоў паведаміў, што ў Інстытуце цепла- і масаабмену праводзіліся выпрабаванні тэрмаахоўнай абалонкі спушчальнага модуля касмічнага апарата місіі ExoMars-2016, які быў адпраўлены на Марс 14 сакавіка 2016 года з касмадрома Байканур. “На спецыяльных плазменных стэндах ствараліся патокі плазмы з тэмпературай да 20 тысяч градусаў. Паўтараўся склад асяроддзя і хуткасць, з якой апарат будзе ўваходзіць у атмасферу планеты” – адзначыў вучоны.

Пётр Віцязь паведаміў журналістам, што вядзецца распрацоўка новай машыны для ўборкі тратуараў. Адпаведная ініцыятыва ўжо ўзгоднена з зацікаўленымі бакамі.

Аляксандр Шчаўлеў расказаў аб запатрабаванасці беспілотных лятальных апаратаў вытворчасці НАН Беларусі на сусветным рынку. “За апошнія пяць гадоў многія сістэмы былі пастаўлены за мяжу. Пры пастаўцы мы прапануем не толькі канкрэтныя ўзоры, але і айчынныя тэхналогіі па выпуску лятальных апаратаў і элементаў беспілотных комплексаў, што з’яўляецца запатрабаваным на сусветным рынку. Такія тэхналагічныя лініі мы паставілі ў В’етнам, Туркменістан. Зараз у гэтым зацікаўлены Манголія, Азербайджан”- паведаміў А. Шчаўлеў.

Фота С. Дубовік, газета "Навука"