У ходзе сумеснага форуму беларускія і польскія даследчыкі выступяць з дакладамі па найбольш актуальных пытаннях у галіне гуманітарных навук, а таксама намецяць тэмы для рэалізацыі сумесных праектаў. Так, у прыватнасці, Інстытуты гісторыі НАН Беларусі і Польскай акадэміі навук плануюць сумесныя даследаванні па такіх праблемах, як: «Дыялог канфесій у рэлігійнай культуры беларуска-польскага памежжа: гістарычны аналіз», «Палітычныя, судовыя і сацыяльна-эканамічныя рэформы ў Вялікім Княстве Літоўскім 16-18 стагоддзяў», «Польшча і Беларусь у гады Другой сусветнай вайны» і інш.
На 22 сакавіка 2016 года запланаваны перагаворы паміж Прэзідэнтам ПАН Ежы Душыньскім і Старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімірам Гусаковым, падчас якіх будзе дэталёва абмеркавана бягучае ўзаемадзеянне бакоў, а таксама вызначаны магчымыя крокі па інтэнсіфікацыі двухбаковага супрацоўніцтва паміж акадэміямі навук Беларусі і Польшчы.
Плануецца, што ў ходзе візіту дэлегацыя НАН Беларусі наведае шэраг навуковых арганізацый Польскай акадэміі навук, абмяркуе перспектыўныя напрамкі сумесных даследаванняў.