Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

23.03.2016

25 сакавіка ў НАН Беларусі пройдзе навукова-практычны семінар для актыву РГА «Белая Русь»

25 сакавіка 2016 года Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь», Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, Інстытут філасофіі НАН Беларусі праводзяць навукова-практычны семінар для актыву РГА «Белая Русь» па тэме «Беларусь у кантэксце глабальных тэндэнцый сацыяльна-палітычнага развіцця». У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі акадэмічнай і вузаўскай навукі Беларусі, вядомыя вучоныя, філосафы, грамадскія дзеячы краіны, актывісты РГА "Белая Русь".

Мэта правядзення семінара - выявіць і сфармуляваць у рэжыме праблемна-арыентаванага дыялогу найважнейшыя асаблівасці сучасных глабальных грамадска-палітычных працэсаў, іх уплыў на палітыка-ідэалагічнае, сацыяльна-эканамічнае і сацыякультурнае развіццё Беларусі; ацаніць перспектывы грамадска-дзяржаўнага будаўніцтва Рэспублікі Беларусь ва ўмовах геапалітычных трансфармацый, росту інтэграцыйнай прасторы, пераходу да вытворча-тэхналагічнага ўкладу, які характарызуе інфармацыйнае грамадства і эканоміку ведаў.

У рамках правядзення дыскусійных блокаў плануецца разгледзець такія важныя грамадска-палітычныя праблемы, як: архітэктура глабальных тэндэнцый грамадска-палітычнага развіцця, Беларусь у кантэксце інтэграцыйнай дынамікі, рэгіянальнай і глабальнай бяспекі; ідэалогія беларускай дзяржавы: новыя вымярэнні ва ўмовах глабальнай дынамікі. Будуць абмеркаваны таксама праблемы і перспектывы кіравання развіццём грамадска-палітычнай прасторы Беларусі.

Адкрыццё семінара - 25 сакавіка ў 11.00

Час правядзення: 25 сакавіка 2016 года, 11:00 - 16:20 (перапынак - 13.15 - 14.00).

Месца правядзення - пр-т Незалежнасці, 66, канферэнц-зала (аўд. 216, 2-гі паверх)