Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

24.03.2016

У Інстытуце цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава НАН Беларусі адбылося выязное прэс-мерапрыемства, прысвечанае Саюзным праграмам

24 сакавіка 2016 года НАН Беларусі і Нацыянальны Прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь правялі выязное прэс-мерапрыемства на тэму «Вынікі рэалізацыі праграмы Саюзнай дзяржавы “Нанатэхналогіі – СД”. Старт новай праграмы Саюзнай дзяржавы “Тэхналогія – СД”. Мерапрыемства прайшло на базе Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава НАН Беларусі (ІЦМА). Перад прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі па дадзенай праблематыцы выступілі: Алег Пенязькоў - дырэктар ІЦМА, Валянцін Асташынскі - намеснік дырэктара па навуковай рабоце і інавацыйнай дзейнасці і Зінаіда Пархомова - загадчык аддзела навуковага суправаджэння навукова-тэхнічных праграм ІЦМА, выканаўчы дырэктар абедзвюх праграм.

Прадстаўнікі 20 сродкаў масавай інфармацыі наведалі лабараторыю фізіка-хімічнай гідрадынамікі і лабараторыю высокадакладнай апрацоўкі паверхні, дзе ім былі прадстаўлены апошнія распрацоўкі ў гэтай галіне.

З прэс-рэлізамі па Саюзным праграмах можна азнаёміцца тут і тут..