Вынікі візіту дэлегацыі НАН Беларусі ў Польскую акадэмію навук
З 21 па 23 сакавіка 2016 года па запрашэнні кіраўніцтва Польскай акадэміі навук у Варшаве знаходзілася дэлегацыя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на чале са Старшынёй Прэзідыума акадэмікам Уладзімірам Гусаковым. Мэтай візіту з’яўлялася азнаямленне з распрацоўкамі навуковых арганізацый ПАН, арганізацыя перагавораў аб перспектыўных галінах і механізмах пашырэння беларуска-польскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, а таксама правядзенне канферэнцыі «Польска-беларускае навукова-даследчае супрацоўніцтва ў галіне гуманітарных навук». Па выніках візіту падпісаны адпаведны пратакол.