Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.03.2016

Вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2016 года № 110, вялікая група работнікаў розных сфер удастоена дзяржаўных узнагарод за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне міжнароднага аўтарытэту Рэспублікі Беларусь, забеспячэнне законнасці і правапарадку, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у лёгкай прамысловасці і сельскай гаспадарцы, заслугі ў развіцці будаўнічай галіны, сацыяльнай абароны насельніцтва, ахове здароўя, навукі, адукацыі і культуры. Сярод узнагароджаных – вучоныя і спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны: дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч, дырэктар УП «Геаінфармацыйныя сістэмы» Сяргей Залаты, дырэктар Інстытута філасофіі НАН Беларусі Анатоль Лазарэвіч.

Ганаровае званне “Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь” прысвоена акадэміку-сакратару Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі Валянціну Арловічу.

Шчыра віншуем нашых калег з высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі і жадаем новых творчых поспехаў!