Плануецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел каманды ўніверсітэтаў Беларусі, Расіі і Украіны. У Мінску ён будзе праводзіцца ў другі раз.
Па выніках завочнага этапу, які праходзіў з 15 снежня 2015 па 1 лютага 2016, у вочны этап прайшлі 16 каманд такіх ВНУ, як: БДУ, МДУ імя Ламаносава, НГУ, ГрДУ імя Янкі Купалы, БДМУ, ХНУ імя Каразіна, МДМУ імя Сечанава і інш. Чакаецца, што у Турніры прымуць удзел каля 160 чалавек. Гэта - студэнты, магістранты, маладыя вучоныя.
«Стэнд» - гэта каманднае спаборніцтва, якое праводзіцца на стыку грамадазнаўчых навук: хіміі, фізікі і біялогіі. Галоўная мэта турніру - каб маладыя даследчыкі, улюбёныя ў навуку, маглі прадэманстраваць свае веды ў фундаментальных навуках, знайсці прымяненне сваім навыкам для вырашэння актуальных, практычных задач. Важна, што «стэнд» дае магчымасць выйсці за рамкі ўніверсітэцкай праграмы, праявіць сваю кемлівасць, знаходлівасць, навуковую інтуіцыю і творчасць.
Турнір «стэнд», з’яўляючыся працягам турнірнага руху, які папулярны ў краінах Еўропы і ў Расіі, мае свае асаблівасці. «Стэнд» дае магчымасць камандам прадэманстраваць рашэнне задач, прапанаваных кампаніямі, у выглядзе постараў. Такім чынам аргкамітэт спадзяецца рэалізаваць механізм большага ўзаемадзеяння і кантакту «патэнцыйны працаўнік – патэнцыйны наймальнік». І яшчэ новаўвядзенні 2016 года. Адзін з этапаў спаборніцтва будзе ўключаць у сябе абавязковую практычную накіраванасць. Наяўнасць эксперыментальнай часткі будзе асобна ацэньвацца членамі журы Турніру. Таксама ў рамках турніру пройдзе алімпіяда па грамадазнаўчых навуках.
Адрознівае Турнір і тое, што ў яго рамках пройдзе мастацкі конкурс, дзе кожны жадаючы можа прапанаваць праект вулічнай скульптуры, ідэя якой звязана з любой з галін навукі.
Сайт стэнд turnir.creativity.by і група http://vk.com/stend_by