Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

01.04.2016

НАН Беларусі прыме ўдзел у найбуйнейшым прамыслова-тэхналагічным форуме 5-8 красавіка 2016 г.

Найбуйнейшы прамыслова-тэхналагічны форум пройдзе ў Мінску (пр. Пераможцаў, 20/2) з 5 па 8 красавіка 2016 года ў складзе шырока вядомых і аўтарытэтных выстаў “Машынабудаванне”, “Літметэкспа”, “Зварка і рэзка” і “Абарона ад карозіі. Пакрыцці”. Тэматыка выстаў арганічна звязана і ахоплівае шырокі спектр прамысловых тэхналогій у сферы машынабудавання, металаапрацоўкі, канструкцыйных матэрыялаў, рэсурсазберажэння.

У рамках дзелавой праграмы выставы “Зварка і рэзка” пройдзе Міжнародны сімпозіум “Зварка і роднасныя тэхналогіі” (6 красавіка, 13.00.-17.00), арганізатарам якога выступіць Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне парашковай металургіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З праграмай сімпозіума можна азнаёміцца па спасылцы.

Міжнародныя спецыялізаваныя выставы “Машынабудаванне-2016”, “Зварка і рэзка”, “Літметэкспа. Ліццё і металургія” пройдуць з 5 па 8 красавіка па адрасе: г. Мінск, пр-т. Пераможцаў, 20/2, Футбольны манеж.

Час працы выстаў:
5 красавіка - з 12.00. да 18.00
6 і 7 красавіка - з 10.00. да 18.00
8 красавіка - з 10.00. да 13.00

Атрымаць бясплатны запрашальны білет і інфармацыю пра мерапрыемства можна на сайце www.minskexpo.com