Старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі Андрэй Іванец перад адкрыццём мерапрыемства зазначыў, што яно не мае аналагаў на прасторы СНД, менавіта як турнір студэнцкіх каманд. У гэтым годзе іх чакаецца 16, некаторыя з іх зборныя, гэта значыць удзельнікі прадстаўляюць розныя ВНУ. Задачы для турніру складаліся спецыялістамі самага высокага ўзроўню і максімальна набліжаны да рэальных, якія ставіць жыццё, “і з’яўляюцца міждысцыплінарнымі, каб удзельнікі маглі праявіць не толькі свае тэарэтычныя веды, але і кемлівасць”, - падкрэсліў А. Іванец.
Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Аляксандр Уладзіміравіч Кільчэўскі на адкрыцці “Стэнда” пажадаў удзельнікам поспеху ў спаборніцтве і выказаў упэўненасць, што многія з тых, хто зараз удзельнічае ў дадзеным мерапрыемстве, з’явяцца ў будучыні ў гэтай акадэміі ўжо ў іншай якасці - членаў-карэспандэнтаў і акадэмікаў .
Турнір працягнецца да 8 красавіка.