22 красавіка 2016 года адбудзецца сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
22 красавіка 2016 года ў 10.00 у Вялікай канферэнц-зале (пр. Незалежнасці, 66, галоўны корпус, 2-гі паверх) адбудзецца сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. На парадку дня сесіі – “Справаздача аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2015 годзе і задачы на 2016 год”. Па гэтым пытанні з дакладам выступіць галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі, член-карэспандэнт Кільчэўскі А.У. З дакладам “Аб ліквідацыі рэгіянальных філіялаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” выступіць намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Сукала А.В. Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Чыжык С.А. выступіць з дакладам “Аб унясенні змяненняў у Статут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.
На сесіі Агульнага сходу будзе зацверджана справаздача НАН Беларусі за 2015 год і прынята пастанова Агульнага сходу НАН Беларусі.
Рэгістрацыя членаў Агульнага сходу будзе праходзіць з 9.00 да 9.45. Сесія пачне сваю працу ў 10.00.