Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

18.04.2016

Арганізацыі НАН Беларусі прымуць удзел у XXIIІ Міжнародным IT-форуме ТІБО-2016

РУП “Цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі” і Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прымуць удзел у XXIII Міжнародным спецыялізаваным форуме па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях “ТІБО-2016”.

У рамках форуму арганізацыі НАН Беларусі выступяць у якасці арганізатараў мерапрыемстваў: канферэнцыя «Trade forum - інавацыйныя тэхналогіі ў гандлі», круглы стол “Science 2.0 - лічбавая трансфармацыя сектара даследаванняў і распрацовак”.

Таксама АІПІ прадставіць на форуме свае распрацоўкі: суперкамп’ютарныя тэхналогіі мадэлявання тэрмадынамічных і дынамічных працэсаў; інавацыйныя навучальныя робататэхнічныя канструктары RoboCake; інтэграваныя інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (ІІСТ-CALS-ERP-тэхналогіі); тэхналогія выкарыстання даных дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі ў інтарэсах сельскай гаспадаркі, а таксама раскажа пра працы, якія вядуцца ў рамках праграмы Саюзнай дзяржавы “СКІФ-Нетры”.

ТІБО-2016 пройдзе 19-22 красавіка 2016 года ў Футбольным манежы па пр. Пераможцаў, 20/2, г. Мінск.