Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

15.04.2016

Праект НАН Беларусі перамог у намінацыі на выставе "100 ідэй для СНД”

Праект аспіранта Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі Аліны Марышавай перамог у намінацыі “Прамысловыя тэхналогіі і вытворчасць” на першай міжнароднай выставе-прэзентацыі “100 ідэй для СНД”, якая праходзіць у Мінску. Яе распрацоўка “Унікальны спосаб штампоўкі ключавых дэталей калайдара” прадугледжвае стварэнне ў Беларусі канкурэнтнага, энергаэфектыўнага і эканамічна выгаднага спосабу вырабу дэталяў паскаральніка, які дазволіў бы атрымліваць якасныя вырабы, якія адпавядаюць патрабаваным характарыстыкам.