Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

14.04.2016

Падпісаны пратакол да пагаднення аб навуковым супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і Балгарскай акадэміі навук

14 красавіка 2016 года адбыліся перагаворы старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова і прэзідэнта Балгарскай акадэміі навук Стэфана Вадзенічарава. Бакі выказалі намер развіваць супрацоўніцтва ў бія- і касмічных тэхналогіях.

Уладзімір Гусакоў адзначыў што вучоных дзвюх краін аб’ядноўваюць працяглыя гістарычныя сувязі і, у сувязі з гэтым, выказаў упэўненасць, што супрацоўніцтва акадэмій дзвюх краін мае вялікія перспектывы для развіцця. Для гэтага неабходна стварэнне агульных праектаў і нарошчванне абмену вопытам. Беларускі бок мае намер прапанаваць развіваць узаемадзеянне ў АПК, машынабудаванні, матэрыялазнаўстве, у галіне хіміі, біялогіі і фармацэўтыкі.

Стэфан Вадзенічараў праявіў асаблівую цікавасць да такіх напрамкаў супрацоўніцтва, як металаапрацоўка, апрацоўка малака. Таксама Прэзідэнт Балгарскай акадэміі навук запрасіў Уладзіміра Гусакова разам з дэлегацыяй беларускіх вучоных наведаць у бліжэйшы час Сафію, каб азнаёміцца з распрацоўкамі балгарскіх калег.

У выніку перагавораў быў падпісаны пратакол аб навуковым супрацоўніцтве на 2016-2018 гады. Візіт прэзідэнта Балгарскай акадэміі навук Стэфана Вадзенічарава працягнецца да 16 красавіка 2016 г.