Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

13.04.2016

Адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная 85-годдзю Інстытута філасофіі НАН Беларусі

13 красавіка 2016 года ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя «Распрацоўкі Інстытута філасофіі - беларускаму грамадству», прысвечаная 85-годдзю Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Лазарэвіч Анатоль Аркадзьевіч - дырэктар Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт; Адула Тадэвуш Іванавіч - загадчык Цэнтра сацыяльна-філасофскіх і антрапалагічных даследаванняў Інстытута філасофіі НАН Беларусі, доктар філасофскіх навук, прафесар; Санько Сяргей Іванавіч - в.а. загадчыка Цэнтрам гісторыка-філасофскіх і кампаратыўных даследаванняў Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, старшы навуковы супрацоўнік; Мякчыла Сцяпан Антонавіч - навуковы супрацоўнік Цэнтра філасофска-метадалагічных і міждысцыплінарных даследаванняў інстытута філасофіі НАН Беларусі.