Адбылася сустрэча Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі з акадэмікамі
13 красавіка 2016 года напярэдадні сесіі Агульнага сходу НАН Беларусі, правядзенне якой намечана на 22 красавіка 2016 года, адбылася сустрэча Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з акадэмікамі. У рамках сустрэчы абмяркоўваліся магчымыя папраўкі ў Статут НАН Беларусі, пытанні правядзення чарговых выбараў членаў-карэспандэнтаў, правадзейных членаў (акадэмікаў). Асаблівая ўвага была ўдзелена праблеме амаладжэння кадравага складу ў Акадэміі навук, асаблівасцям працы дырэктара навуковай установы, у прыватнасці, узроставых абмежаванняў для заняцця падобнай пасады. Таксама былі абмеркаваны праблемы пошуку новай тэматыкі для інстытуцкіх навуковых лабараторый, экспарту навукаёмістай прадукцыі, матывацыі працы вучоных, напаўненне дзяржпраграм.