У адпаведнасці з Канцэпцыяй фарміравання і развіцця інавацыйна-прамысловых кластараў у Рэспубліцы Беларусь на базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі створаны Рэспубліканскі навукова-практычны біятэхналагічны кластар, які аб’ядноўвае вядучыя профільныя навукова-даследчыя інстытуты (Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі, Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі, Інстытут мяса-малочнай прамысловасці) і прамысловыя прадпрыемствы (ААТ «Бабруйскі завод біятэхналогій», ТАА «Франдэса», ТАА «Біякам»), для мэт навуковага забеспячэння развіцця біятэхналагічнай галіны краіны. Сярод прыярытэтных задач кластара: распрацоўка канцэпцыі развіцця айчыннай біяіндустрыі; навуковае кіраўніцтва дзяржаўнымі праграмамі па стварэнні інавацыйных навукова-тэхнічных распрацовак сусветнага ўзроўню і іх камерцыялізацыі; развіццё інфармацыйна-аналітычнай інфраструктуры айчыннай біятэхналогіі. Дзейнасць кластара заклікана спрыяць павышэнню канкурэнтаздольнасці і экспартнага патэнцыялу айчынных біятэхналогій, зніжэнню імпартазалежнасці па шэрагу біятэхналагічных прадуктаў і паслуг, стварэнню высокатэхналагічных вытворчасцей і арганізацыі выпуску новых відаў навукаёмістай прадукцыі, што з’яўляецца неабходнай умовай высокіх тэмпаў эканамічнага росту рэспублікі.
Як вядома, асноўнай мэтай сучаснай эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь з’яўляецца рост нацыянальнай канкурэнтаздольнасці, пашырэнне долі айчынных прадпрыемстваў на ўнутраным і сусветным рынках, павышэнне эфектыўнасці іх дзейнасці за кошт укаранення навукаёмістых, рэсурсазберагальных тэхналогій і прагрэсіўных відаў паслуг. Важным крокам на шляху пабудовы новай высокаэфектыўнай эканомікі з’яўляецца фарміраванне інавацыйных кластараў – аб’яднанняў навукова-даследчых арганізацый, прамысловых прадпрыемстваў дзяржаўнай і прыватнай форм уласнасці, органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх арганізацый, для забеспячэння эфектыўнай трансфармацыі вынаходстваў у інавацыі, а інавацый - у канкурэнтныя перавагі прадукцыі.
Тэл. для кантактаў - 267-47-18