Да прэзентацыі ў бібліятэцы арганізавана выстава “Да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага археолага-славіста Леаніда Давыдавіча Побаля”. На ёй прадстаўлены выданні, прысвечаныя славянскай праблематыцы з распрацоўкамі вучоных Беларусі і іншых славянскіх краін у рамках дзейнасці Міжнароднай Уніі Славянскай Археалогіі (да 1996 г.), а таксама выданні беларускіх даследчыкаў апошніх дзесяцігоддзяў. Сярод іх асобна можна вылучыць другі том чатырохтомнага фундаментальнага выдання “Археалогія Беларусі” (1999 г.), а таксама зборнікі навуковых прац “Раннія славяне Беларускага Падняпроўя і Падзвіння” (2003 г.) і “Актуальныя праблемы ранняй гісторыі славян” па выніках Міжнароднай навуковай канферэнцыі , праведзенай у г. Мінску (2009 г.).
Акрамя таго, да мерапрыемства будзе падрыхтавана кніжная выстава “Крыніцы па археалогіі Беларусі” з фондаў рэдкіх кніг і рукапісаў бібліятэкі. Яе экспазіцыю складуць кнігі XIX стагоддзя, якія з’яўляюцца каштоўнымі крыніцамі па археалогіі Беларусі, а таксама літаратура першай трэці XX стагоддзя, якая паказвае развіццё беларускай археалагічнай навукі.
Археалагічныя артэфакты з фондаў археалагічнага музея Інстытута гісторыі НАН Беларусі таксама стануць экспанатамі выставы і будуць прапанаваны ўвазе гасцей. У прэзентуемым двухтомным выданні выкладзены найноўшыя навуковыя ідэі айчынных даследчыкаў у галіне вывучэння археалагічных помнікаў і культур I тысячагоддзя н.э. на тэрыторыі Беларусі, прадстаўлены розныя канцэптуальныя падыходы да вырашэння існуючых праблем славянскага этнагенезу.
Запрашаем усіх зацікаўленых у інфармацыйна-выставачны цэнтр ЦНБ НАН Беларусі: г. Мінск, вул. Сурганава, 15, першы паверх, п. 110
Кантактныя асобы:
+ 375 17 284 28 54 - Вольга Ляўко, загадчыца Цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі
+ 375 17 284 10 12 284 10 03 - аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі