Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

20.04.2016

Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча НАН Беларусі запрашае на семінар пра рэсурсы і сэрвісы eLibrary.ru

У рамках навукова-практычнага семінара “Электронныя інфармацыйныя рэсурсы і сэрвісы на платформе eLibrary.ru для выдаўцоў і вучоных” прадстаўнікі найбуйнейшага расійскага інфармацыйна-аналітычнага партала ў галіне навукі, тэхналогіі, медыцыны і адукацыі раскажуць аб практычных пытаннях размяшчэння беларускіх навуковых выданняў на платформе eLibrary і ў РІНЦ, магчымасцях доступу да поўных тэкстаў артыкулаў, прадстаўленых на партале eLibrary.ru, а таксама раскрыюць тонкасці вызначэння SCIENCE INDEX для навуковых арганізацый.

Арганізатары мерапрыемства: ДУ “Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча” НАН Беларусі, ТАА “НАВУКОВАЯ ЭЛЕКТРОННАЯ БІБЛІЯТЭКА” (Расія), ТАА “РУНЭБ” (Расія), ЧГПУП “Трэгрос-Інфа”.

Дата і час правядзення: 26 красавіка 2016, 10.30 - 15.00

Месца правядзення: ДУ “Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С.Лупіновіча” НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Казінца, 86, корп. 2, Канферэнц-зала, 1-ы паверх, 112 пакой)

ПРАГРАМА СЕМІНАРА

10.30-12.30 Практычныя пытанні размяшчэння беларускіх навуковых выданняў на платформе eLibrary і ў РІНЦ (Віктар Аляксеевіч Глухаў, нам. генеральнага дырэктара, ТАА “Навуковая электронная бібліятэка” (Расія)
12.30-13.00 Кава-паўза
13.00-14.00 SCIENCE INDEX для ўніверсітэтаў і навуковых арганізацый (Віктар Аляксеевіч Глухаў, намеснік генеральнага дырэктара, ТАА “Навуковая электронная бібліятэка” (Расія)
14.00-15.00 Паўнатэкставыя рэсурсы eLibrary і магчымасці працы з імі (Святлана Міхайлаўна Удавеня, кіраўнік аддзела падпісак, ТАА “РУНЭБ” (Расія)

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца.