Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

26.04.2016

У Інстытуце біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі адбудзецца семінар - прэзентацыя Рэспубліканскага цэнтра альгалогіі

28 красавіка 2016 г. у ДНУ “Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі” адбудзецца семінар-прэзентацыя Рэспубліканскага цэнтра альгалогіі. У ходзе мерапрыемства будуць разгледжаны перспектывы выкарыстання водарасцей у якасці кармавой дабаўкі ў птушкагадоўлі, для біярэмедыяцыі (метадаў ачысткі) глебы і інш. Адбудзецца таксама прэзентацыя альгалагічнай калекцыі гаспадарча карысных водарасцей Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі.

Семінар адбудзецца 28 красавіка 2016 г. ў 10:00 па адрасе: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27, вялікая канферэнц-зала (п. 141). Удзел у семінары - бясплатны.

З праграмай семінара можна азнаёміцца тут.