Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

27.04.2016

“Асновы культурсацыялогіі” беларускага сацыёлага У.Л. Абушэнкі прэзентуюць у ЦНБ імя Якуба Коласа НАН Беларусі

29 красавіка (пятніца) 2016 г. у 15.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца прэзентацыя кнігі беларускага сацыёлага і філосафа Уладзіміра Леанідавіча Абушэнкі “Асновы культурсацыялогіі: выбраныя працы”. У кнізе У.Л. Абушэнкі (1957-2015) прадстаўлены выбраныя работы па гісторыі і тэорыі сацыялогіі, культурсацыялогіі і сацыяльнай тэорыі, даследаванні сацыяльнай і нацыянальнай ідэнтычнасці.

У.Л. Абушэнка аўтар больш за 400 навуковых публікацый, з’яўляўся сукіраўніком і актыўным удзельнікам міжнароднага праекта “Гуманітарная энцыклапедыя” Мінскай філасофскай школы, членам рэдкалегіі часопіса “Сацыялогія” (Мінск), Міжнароднага часопіса сацыяльных і гуманітарных навук “Асоба. Культура. Грамадства” (Масква).

У прэзентацыі прымуць удзел дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Катляроў І.В., намеснік дырэктара па навуковай рабоце Лашук І.В., укладальнік кнігі Камароўскі А.В., калегі і сябры аўтара.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя.