Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.04.2016

Аб’яўлены рэспубліканскі конкурс для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2017 год

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку правядзення штогадовага адкрытага рэспубліканскага конкурсу для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2005 года № 367 “Аб удасканаленні стымулявання творчай працы маладых вучоных”, аб’яўлены рэспубліканскі конкурс для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2017 год. Для ўдзелу ў конкурсе вылучаюцца кандыдатуры, якія дасягнулі найлепшых вынікаў у навуковай, навукова-тэхнічнай, інавацыйнай дзейнасці дактароў навук ва ўзросце да 45 гадоў, кандыдатаў навук - да 35 гадоў, вучоных без ступені - да 30 гадоў (па стане на 1 студзеня 2016 года) . Пры вылучэнні кандыдатур таленавітых маладых вучоных для ўдзелу ў конкурсе ўлічваюцца іх дасягненні ў прыярытэтных напрамках фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і навукова-тэхнічнай дзейнасці, уклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь.

Дакументы саіскальнікаў, аформленыя ў адпаведнасці з усталяванымі правіламі і падпісаныя кіраўніком арганізацыі, прадстаўляюцца да 15 чэрвеня 2016 года ў аддзел прэмій, стыпендый і ўзнагарод ўпраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарату НАН Беларусі па адрасе: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66, каб. 317, 413. Электронная версія заявачных матэрыялаў накіроўваецца на адрас: olga@presidium.bas-net.by

Больш падрабязна з інфармацыяй аб конкурсе можна азнаёміцца тут.