Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

03.05.2016

Унікальнае выданне аб першым прэзідэнце НАН Беларусі У.М. Ігнатоўскім выкладзена ў Рэпазіторыі ЦНБ НАН Беларусі

Біябібліяграфічны паказальнік першага прэзідэнта НАН Беларусі Усевалада Макаравіча Ігнатоўскага выкладзены ў адкрыты доступ у Рэпазіторыі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Анлайн выданне адлюстроўвае вынікі навуковай, навукова-арганізацыйнай і грамадскай дзейнасці акадэміка. Тут можна знайсці храналагічны пералік яго навуковых прац і публікацый, якія выходзілі ў перыяд з 1919 па 1995 гг., а таксама літаратуру пра жыццё і дзейнасць У.М. Ігнатоўскага. Унікальнасць выдання заключаецца ў тым, што інфармацыя пададзена ў строгім храналагічным парадку, змяшчае імянны паказальнік, фотаархіў і шэраг паўнатэкставых архіўных матэрыялаў, свабодна даступных у анлайн рэжыме.

Біябібліяграфічны паказальнік даступны па наступнай спасылцы.