Сярод прадстаўленых на форуме распрацовак НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве экспануе новы кампазіцыйны магнітны матэрыял і вырабы на яго аснове, які дазваляе замяніць ламініраваную электрамагнітную сталь для высокачастотных ужыванняў у такіх вырабах як трансфарматары, дроселі, сучасныя вентыльныя высокаабаротныя электрарухавікі і генератары. Інстытут прыкладной фізікі НАН Беларусі прадстаўляе прыборы для вызначэння фізіка-механічных уласцівасцей будаўнічых матэрыялаў вытворчасці, прызначаныя для неразбуральнага вызначэння трываласці і цвёрдасці асфальтабетонаў, бетонаў і інш. будматэрыялаў.
Форум завершыць сваю працу 6 мая.
Фота М. Гулякевіч, газета "Навука"