Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць: Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Аддзяленне медыцынскіх навук НАН Беларусі, кафедра кардыялогіі і ўнутраных хвароб УА “Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт”. На форуме з дакладамі выступяць вядучыя спецыялісты Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Украіны, Грузіі, Арменіі, Канады, Швецыі, Босніі і Герцагавіны. Вядучымі ўрачамі нашай краіны, замежнымі экспертамі, прафесарска-выкладчыцкім складам устаноў адукацыі, якія забяспечваюць аказанне медыцынскай дапамогі пацыентам тэрапеўтычнага профілю і прафесійную падрыхтоўку ўрачоў-тэрапеўтаў, будуць абмеркаваны сучасныя лячэбна-дыягнастычныя магчымасці і дасягненні ў кардыялогіі, міждысцыплінарныя праблемы ў тэрапеўтычнай практыцы, перспектывы развіцця сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь. Акрамя пленарных і секцыйных пасяджэнняў на кангрэсе запланаваны выступленні маладых вучоных, правядзенне постарнай секцыі.
Адкрыццё кангрэса - 12 мая ў 10.00 (пр. Незалежнасці, 66, Вялікая канферэнц-зала).
Больш падрабязную інфармацыю аб мерапрыемстве і праграму можна знайсці на сайце кафедры кардыялогіі і ўнутраных хвароб БДМУ.