Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

18.05.2016

18 мая 2016 г. пачынае працу II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Прыроднае асяроддзе Антарктыкі: сучасны стан вывучанасці”

18-20 мая 2016 года Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах” праводзіць II Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю “Прыроднае асяроддзе Антарктыкі: сучасны стан вывучанасці”. Канферэнцыя будзе праходзіць у курортным пасёлку Нарач (Мінская вобл., Мядзельскі р-н, к.п. Нарач).

Асноўныя напрамкі дзейнасці канферэнцыі: прававая і лагістычная дзейнасць пры арганізацыі і правядзенні антарктычных экспедыцый; пытанні і механізмы забеспячэння бяспекі экспедыцыйнай дзейнасці і распрацоўка прыборна-тэхнічнай базы для правядзення навуковых даследаванняў; біялагічныя даследаванні ў Антарктыцы; геалагічныя і геафізічныя даследаванні ў Антарктыцы; кліматычныя, метэаралагічныя і аэракасмічныя даследаванні ў Антарктыцы.

Праграму канферэнцыі і дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце antarctica.biobel.by