Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

23.05.2016

У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі пройдзе Міжнародны круглы стол “Інтэлектуальная спадчына Імама Хамейні ў дыскурсе гісторыі і геапалітыкі”

Міжнародны круглы стол “Інтэлектуальная спадчына Імама Хамейні ў дыскурсе гісторыі і геапалітыкі” пройдзе 1 чэрвеня ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Мэта круглага стала - абмеркаваць духоўную, ідэйна-палітычную спадчыну заснавальніка сучаснай іранскай дзяржавы аяталы Рухалы Мусаві Хамейні (1902-1989), яго ролю ў фарміраванні сучаснай практыкі міжкультурных і міжцывілізацыйных адносін. У ходзе дыскусіі будуць закрануты пытанні развіцця сучаснага беларуска-іранскага супрацоўніцтва, вывучэння найбагацейшай спадчыны іранскай славеснасці і культуры ў Рэспубліцы Беларусь.

Удзельнікамі канферэнцыі стануць гісторыкі, філосафы, палітолагі, грамадскія дзеячы і журналісты. Арганізатарамі “круглага стала” з’яўляюцца Інстытут гісторыі НАН Беларусі і культурнае прадстаўніцтва Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь.