Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

23.05.2016

Акадэмічныя бібліятэкі Беларусі і Літвы дамовіліся аб далейшым супрацоўніцтве

19 мая 2016 г. адбыўся візіт прадстаўнікоў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на чале з дырэктарам Аляксандрам Грушай у Бібліятэку імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук. У рамках візіту было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве. Бібліятэкі пацвердзілі дамоўленасць, якая датычыцца ўзаемнага інфармавання аб выданнях, якiя атрымлiваюцца бакамі, пашырэнні ўзаемных паставак навуковай літаратуры і супрацоўніцтве ў галіне арганізацыі і правядзення навуковых даследаванняў. На рабочай нарадзе бакі сышліся на думцы аб неабходнасці больш актыўнага і цеснага супрацоўніцтва ў дадзеных галінах, у прыватнасці, пацвердзілі намеры аб правядзенні ў наступным годзе сумесных навукова-асветніцкіх мерапрыемстваў, прысвечаных 500-годдзю пачатку выдавецкай дзейнасці Францыска Скарыны.

ЦНБ імя Я. Коласа