У якасці запрошаных лектараў выступяць члены Еўрапейскай біятэхналагічнай асацыяцыі (European Biotechnology Thematic Network Association-EBTNA) на чале з прэзідэнтам Еўрапейскай біятэхналагічнай асацыяцыі спадаром Мунісам Дундарам (Munis Dundar). Сярод лектараў Igor Volotovsky, Alexander Kilchevsky, Igor Mikhailopulo, Sergei Usanov, Vladimir Khripach, Oleg Baranov, Elena Spiridovich, Irma Mosse, Galina Novik, Alexander Budevich.
Плануецца, што ў рабоце I Еўрапейскай біятэхналагічнай школы прымуць удзел каля 100 чалавек (лектараў і слухачоў). Усе слухачы прайшлі папярэдні адбор.
У рамках работы школы запланаваны лекцыі прафесараў, навуковыя дыскусіі, постарныя сесіі, на якіх маладыя вучоныя прадставяць свае даследаванні, круглыя сталы, наведванне профільных інстытутаў Акадэміі.
Дамоўленасць аб правядзенні I Еўрапейскай біятэхналагічнай школы ў Мінску была дасягнута ў снежні 2015 года у час першага Еўразійскага форуму маладых вучоных, які наведаў прэзідэнт Еўрапейскай біятэхналагічнай асацыяцыі Муніс Дундар.