Для ўдзелу ў абмеркаванні пытанняў заканадаўчага рэгулявання генна-інжынернай дзейнасці і эфектыўнасці працы ў галіне біябяспекі, а таксама распрацоўцы прапаноў па забеспячэнні комплекснага выканання Картахенскага пратакола па біябяспецы і Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці на нацыянальным узроўні былі запрошаны прадстаўнікі зацікаўленых міністэрстваў і іншых нацыянальных дзяржаўных устаноў, а таксама нацыянальнага цэнтра Орхускай канвенцыі ААН па забеспячэнні ўдзелу грамадскасці ў абмеркаванні пытанняў, якія тычацца навакольнага асяроддзя, уключаючы пытанні біябяспекі, і грамадскіх арганізацый, якія займаюцца пытаннямі аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь.
Арганізатары мерапрыемства выказалі ўпэўненасць, што шматбаковы дыялог дазволіць вызначыць практычныя крокі па інтэграванні пытанняў біябяспекі ў нацыянальныя стратэгічныя планы і дзяржаўныя планы навуковых даследаванняў.