На адкрыцці канферэнцыі дырэктар Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі, член-карэспандэнт Уладзімір Ціток расказаў прысутным аб калекцыях раслін і гербарыях ЦБС НАН Беларусі. З канца 90-х гадоў яны папоўніліся больш чым на 4 тысячы ўзораў і на пачатак 2016 года склалі 13 633 узоры. “Мы вядзём выразны ўлік калекцыйнага матэрыялу і рэгіструем навінкі, займаемся маркіраваннем і пашпартызацыяй”, - адзначыў Уладзімір Ціток.
Сярод падымаемых на канферэнцыі пытанняў значацца сучасныя садовыя трэнды, тэндэнцыі кветкавага афармлення гарадскіх ландшафтаў, развіццё калекцый у батанічных садах і многія іншыя пытанні селекцыі і развядзення дэкаратыўных раслін.
Фота А. Ермаловіч, газета "Навука"