Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

25.05.2016

25 мая 2016 года спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Валянцінавіча Шкурко

25 мая 2016 года спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння прарэктара па вучэбнай рабоце Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі, кандыдата фізіка-матэматычных навук, дацэнта Уладзіміра Валянцінавіча Шкурко. Уладзімір Валянцінавіч працуе ў ІПНК з дня яго заснавання: спачатку дэканам фізіка-тэхнічнага факультэта, затым - прарэктарам па вучэбнай рабоце. Са снежня 2005 па красавік 2015 года з’яўляўся рэктарам інстытута. Уладзімір Валянцінавіч стаяў ля вытокаў станаўлення інстытута і шмат у чым дзякуючы яго дзейнасці сёння ў ІПНК паспяхова функцыянуе і развіваецца шырокі спектр адукацыйных праграм: магістратура, аспірантура, перападрыхтоўка, павышэнне кваліфікацыі, разнастайныя курсы дадатковай адукацыі дарослых.