Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

25.05.2016

У НАН Беларусі пачаў працу III Міжнародны семінар экспертаў па аднаўляльных крыніцах энергіі

III Міжнародны семінар экспертаў па аднаўляльных крыніцах энергіі “Аднаўляльныя крыніцы энергіі: патэнцыял, дасягненні, перспектывы” праходзіць з 25 па 27 мая 2016 г. у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У праграме семінара прадугледжаны даклады экспертаў з акадэмічных і ўніверсітэцкіх колаў Беларусі, Малдовы, Кіргізіі па пытаннях выкарыстання, ацэнкі эфектыўнасці, укаранення канкрэтных рашэнняў у практычнай галіне на аснове аднаўляльных крыніц энергіі. Адкрываючы работу семінара, акадэмік НАН Беларусі А.А. Міхалевіч прывёў некаторыя факты, датычна аднаўляльных крыніц энергіі, у прыватнасці “у Германіі ў 2015 годзе выпрацоўка энергіі на аднаўляльных крыніцах перавысіла выпрацоўку на вуглевадароднай сыравіне - што выводзіць дадзеную праблему ў якасна новы стан”, - падкрэсліў акадэмік.

Мэтамі семінара сталі: аналіз бягучай сітуацыі з выкарыстаннем УКЭ ў свеце, на рэгіянальных, субрэгіянальных і нацыянальных узроўнях; абмен вопытам перадавых практычных метадаў рэалізацыі палітыкі энергазберажэння з выкарыстаннем аднаўляльных крынiц энергii; аналіз сучасных тэндэнцый адукацыі ў галіне УКЭ; садзейнічанне супрацоўніцтву паміж беларускімі і замежнымі навуковымі арганізацыямі.

Арганізатары мерапрыемства: Інстытут энергетыкі НАН Беларусі пры падтрымцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Дэпартамента па энергаэфектыўнасці дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.