У Пратаколе адзначана, што падчас візіту адбылося зацікаўленае і дэталёвае абмеркаванне бягучага ўзаемадзеяння бакоў, а таксама былі намечаны мерапрыемствы па прасоўванні супрацоўніцтва на кароткатэрміновую і сярэднетэрміновую перспектывы.
Па выніках праведзеных падчас візіту мерапрыемстваў бакі дамовіліся распачаць усе неабходныя намаганні для хутчэйшага вывядзення супрацоўніцтва паміж дзвюма навуковымі арганізацыямі на новы ўзровень. У якасці прыярытэтных напрамкаў для ўзаемадзеяння на бліжэйшую перспектыву бакі вызначылі наступныя напрамкі: біятэхналогіі, уключаючы ўзаемадзеянне паміж батанічнымі садамі, клеткавыя тэхналогіі, біялогія раслін, ідэнтыфікацыя ДНК чалавека, імунная сістэма; арганізацыя працы ў рамках тэхнапарка БелБіяград; энергетыка; нананавука, нанатэхналогіі, новыя матэрыялы; сацыяльныя навукі; фізіка: ад навукі да вытворчасці; транспартныя тэхналогіі; аэракасмічныя тэхналогіі; тэхналогіі вызначэння якасці і прасоўвання тавараў. Таксама інданезійскі бок у бліжэйшы час вывучыць магчымасці ініцыявання праграм па падрыхтоўцы навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі на базе арганізацый НАН Беларусі.